Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Снж 2020

Лукашэнка: неабходна выкарыстоўваць патэнцыял ЕАЭС для прасоўвання прадукцыі на рынкі трэціх краін

Лукашэнка: неабходна выкарыстоўваць патэнцыял ЕАЭС для прасоўвання прадукцыі на рынкі трэціх краін

11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Неабходна выкарыстоўваць патэнцыял Еўразійскага эканамічнага саюза для прасоўвання прадукцыі на рынкі трэціх краін. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пазітыўна ацэньваю дзейнасць камісіі па фарміраванні збалансаванага аграрнага рынку на падставе міждзяржаўнай кааперацыі і сістэмы прагназавання развіцця АПК нашага саюза. Разам з тым лічу, што патэнцыял саюза павінен быць задзейнічаны не толькі ў мэтах развіцця ўнутранага рынку, але і для прасоўвання сельскагаспадарчай прадукцыі на рынкі трэціх краін", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што ў гэтым годзе ў ЕАЭС былі прыняты рашэнні ў сферы тэхнічнага рэгулявання. Праводзіцца работа па гарманізацыі заканадаўстваў дзяржаў - членаў ЕАЭС для ўстанаўлення адказнасці за парушэнне абавязковых патрабаванняў да прадукцыі, а таксама правіл і працэдур правядзення ацэнкі адпаведнасці.

"На жаль, адсутнічаюць вынікі ва ўрэгуляванні пытання аб метадах кантролю наяўнасці лекавых сродкаў у харчовай прадукцыі жывёльнага паходжання, у тым ліку ў перапрацаванай. Праблема не вырашаецца некалькі гадоў. Лічу, што гэта пытанне камісія прынцыпова павінна ўрэгуляваць на працягу наступнага года", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, у гэтым годзе ў ЕАЭС была значна актывізавана работа па ўстараненні бар'ераў, максімальным скарачэнні выключэнняў і абмежаванняў на ўнутраным рынку саюза. Ёсць зрухі ў стрымліванні з'яўлення новых відаў перашкод. "Але гэтага недастаткова, - упэўнены Прэзідэнт. - Да гэтага часу не ўкаранёны дазвольны парадак увядзення нацыянальных абмежавальных мер з іх папярэднім разглядам органамі саюза. Застаўся пралаз у выглядзе магчымасці шматразовага ўвядзення выключэнняў у сферы дзяржзакупак".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі