2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пытанні ўзаемадзеяння ў мытнай сферы абмеркавалі 1 сакавіка старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімір Арлоўскі і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Дзмітрый Мезенцаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ДМК.
"Бакі абмеркавалі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў мытнай сферы, у тым ліку вынікі сумеснай работы і перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння мытных службаў дзвюх краін", - паведамілі ў ДМК.
У ведамстве дадалі, што старшыня ДМК адзначыў высокі ўзровень узаемадзеяння з расійскімі калегамі і выказаў упэўненасць у далейшым канструктыўным супрацоўніцтве.
Сустрэча прайшла ў Дзяржаўным мытным камітэце, у ёй таксама прыняў удзел кіраўнік Прадстаўніцтва мытнай службы Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Валерый Селязнёў.