Чэмпіянат свету па веласіпеднаму спорту на трэку-2013 у Мінску | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Пра Беларусь

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Пра Беларусь | Спорт | Чэмпіянат свету па веласпорту на трэку-2013 у Мінску

Чэмпіянат свету па веласпорту на трэку-2013 у Мінску


Чэмпіянат свету па веласіпеднаму спорту на трэку праходзіў 20-24 лютага 2013 года ў сталіцы Беларусі Мінску.

Сусветны чэмпіянат па велатрэку рэгулярна праводзіцца з 1893 года. У ім прымаюць удзел каля пяцісот вядучых гоншчыкаў планеты.

Беларусь – гаспадыня чэмпіянату свету па веласпорту на трэку-2013

У студзені 2012 г. Міжнародны саюз веласіпеднага спорту (UCI) на пасяджэнні кіруючага савета ў Бельгіі прыняў рашэнне аб правядзенні чэмпіянату свету па веласпорту на трэку 2013 года ў сталіцы Рэспублікі Беларусь - Мінску.

Спецыялісты UCI і прадстаўнікі амаль 100 краін свету, якія прынялі ўдзел у галасаванні, высока ацанілі поспехі Беларусі ў развіцці веласпорту і выдатныя дасягненні беларускіх велагоншчыкаў, падтрымку з боку дзяржавы і створаныя ў нашай краіне ўмовы для правядзення топавых спартыўных турніраў.

У Мінску пабудаваны веладром міжнароднага ўзроўню, і ў 2009 годзе "Мінск-Арэна" паспяхова прымала чэмпіянат Еўропы па велатрэку. У спаборніцтвах удзельнічалі больш за 400 спартсменаў з 30 краін.

У пачатку сакавіка 2012 года прэзідэнт Міжнароднага саюза веласіпедыстаў Пэт Маккуэйд наведаў Беларусь. У час візіту ён агледзеў "Мінск-Арэну" і веладром, дзе пройдзе чэмпіянат свету, пазнаёміўся з вытворчасцю і прадукцыяй Мінскага мотавелазавода, сустрэўся з Прэзідэнтам Беларусі і кіраўніком Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандрам Лукашэнкам.

Веладром "Мінск-Арэны"

Чэмпіянат свету па веласіпеднаму спорту на трэку праходзў на веладроме шматфункцыянальнага культурна-спартыўнага комплексу "Мінск-Арэна". Гэта сучасны будынак з'яўляецца адной з самых ёмістых пляцовак не толькі Беларусі, але і Еўропы.

Веладром "Мінск-Арэны" - першы ў Беларусі крыты будынак, пабудаваны для заняткаў рознымі відамі спорту - адпавядае ўсім сусветным стандартам.

Беларускі велатрэк - адзін з лепшых у Еўропе. У яго аснове - маналітная жалезабетонная пліта, на нахіленых формах умацаваны драўляны насціл з сібірскай яліны.

Даўжыня велатрэка - 250 м, шырыня - 7,5 м, вышыня ад верхняй кропкі да асновы - 5 м. Два віражы - справа і злева, вугал нахілу 41 градус.

Трыбуны "Веладрома" ўмяшчаюць каля 2 000 гледачоў.

Цэнтральнае ядро велатрэка можа выкарыстоўвацца для заняткаў гульнявымі відамі спорту: бадмінтон, настольны тэніс, міні-футбол, баскетбол, валейбол.

Праграма чэмпіянату свету па веласпорту на трэку-2013

Беларусь упершыню прымала сусветны форум у алімпійскім відзе спорту. На спаборніцтвы ў Мінск прыехалі лепшыя велагоншчыкі з 35 краін.

Слоган чэмпіянату свету па веласпорту на трэку-2013 – "Ты пераможаш у Мінску!".

На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця чэмпіянату выступілі Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Міжнароднага саюза веласіпедыстаў (UCI) Пэт Макуэйд.

Праграма ЧС па велатрэку-2013 уключала спаборніцтвы сярод жанчын і мужчын па трэкавых дысцыплінах: камандная і індывідуальная гонкі праследавання, спрынт і камандны спрынт, гіт, скрэтч, кейрын, гонка па ачках, мэдысан, омніум. На працягу 5 дзён было разыграна 19 камплектаў узнагарод – дзесяць у мужчын і дзевяць у жанчын.

Пераможцы і прызёры чэмпіянату свету па велатрэку-2013

Медальны залік мінскага чэмпіянату свету па веласпорту на трэку выйгралі гоншчыкі Вялікабрытаніі, у актыве якіх 5 залатых, 2 сярэбраныя, 2 бронзавыя ўзнагароды. У тройку лепшых увайшлі таксама каманды Германіі і Аўстраліі.

Усяго на мінскім чэмпіянаце ўзнагароды заваявалі велагоншчыкі 21 краіны з 35, якія прымалі ўдзел у турніры.

Трансляцыя чэмпіянату свету па велатрэку

Як адно з самых відовішчных спартыўных мерапрыемстваў, чэмпіянат свету па велатрэку шырока асвятляўся ў СМІ.

Спаборніцтвы ў Мінску 10 тэлевізійных каналаў трансліравалі ў прамым эфіры, 25 – паказвалі ў запісе.

Агульны эфірны час прамых трансляцый склаў 100 гадзін, а тэлевізійная аўдыторыя пашырылася да 100 мільёнаў чалавек па ўсім свеце.

На першынство было акрэдытавана больш за 300 прадстаўнікоў розных сродкаў масавай інфармацыі.

Старты на веладроме "Мінск-Арэны" наведалі каля 25 тысяч балельшчыкаў.

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі