Беларусь на Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанэйра | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Пра Беларусь

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Пра Беларусь | Спорт | Беларусь на Алімпіядзе-2016 у Рыа

Беларусь на Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанэйра


На XXXI летняй Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанэйра каманда Беларусі была прадстаўлена ў 75 дысцыплінах праграмы і ў выніковым медальным заліку заняла 40-е месца. На рахунку беларускіх алімпійцаў – 9 узнагарод Рыа-2016.       

Медалі зборнай Беларусі на Алімпійскіх гульнях-2016

Золата

Серабро

Бронза

  • Аляксандра Герасіменя (плаванне, 50 м вольным стылем)
  • Джавід Гамзатаў (грэка-рымская барацьба, да 85 кг)
  • Маргарыта Махнёва, Надзея Ляпешка, Вольга Худзенка, Марына Літвінчук (веславанне на байдарках і каноэ, байдарка-чацвёрка, 500 м)
  • Ібрагім Саідаў (вольная барацьба, да 125 кг)

Беларусы ў топ-10 на Гульнях у Рыа-2016

4 месца

5 месца

6 месца

7 месца

  • Павел Хадасевіч (цяжкая атлетыка, да 85 кг)
  • Ганна Малышчык (лёгкая атлетыка, кіданне молата)
  • Марына Арзамасава (лёгкая атлетыка, бег на 800 м)

8 месца

  • Ганна Гарчанок (скачкі на батуце)
  • Кацярына Карстэн (акадэмічнае веславанне)
  • Алёна Дубіцкая (штурханне ядра)
  • Юлія Бічык і Таццяна Кухта (акадэмічнае веславанне, двойка парная)
  • Аляксандр Бярсанаў (цяжкая атлетыка, да 94 кг)

9 месца

  • Вадзім Лялін, Дзяніс Мігаль, Ігар Пашэвіч, Мікалай Шарлап (акадэмічнае веславанне, чацвёрка расхінная)
  • Таццяна Шаракова (веласпорт, омніум)
  • Сяргей Каламояц (лёгкая атлетыка, кіданне молата)

Беларусы на Алімпіядзе ў Рыа-2016

У складзе беларускай дэлегацыі каля 200 чалавек, з іх 57 трэнераў і 123 спартсмены, якія выступілі ў 23 відах спорту, 75 дысцыплінах алімпійскай праграмы. Гэта баскетбол, бокс, вольная і грэка-рымская барацьба, веласпорт, спартыўная гімнастыка, акадэмічнае веславанне, веславанне на байдарках і каноэ, дзюдо, лёгкая атлетыка,  настольны тэніс, парусны спорт, плаванне, скачкі ў ваду, скачкі на батуце, сінхроннае плаванне, сучаснае пяціборства, стральба з лука, стральба кулявая, тэніс, цяжкая атлетыка, мастацкая гімнастыка, фeхтаванне.

Першымі прадстаўнікамі Беларусі, якія яшчэ ў 2014 годзе выканалі кваліфікацыйныя патрабаванні для ліцэнзій у Рыа, сталі стралкі Віталь Бубновіч і Юрый Шчарбацэвіч, а таксама яхтсменка Таццяна Драздоўская (класе "Лазер-Радыял"): у 2013-2014 гг. – лідар сусветнага рэйтынгу, удзельніца ўжо чатырох Алімпіяд (2000, 2004, 2008, 2012).

Сярод зорных спартсменаў – алімпійскі чэмпіён Лондана-2012 знакаміты тэнісіст Максім Мірны, лідар зборнай Беларусі па мастацкай гімнастыцы Меліціна Станюта, легендарная чэмпіёнка Кацярына Карстэн.

У спіс удзельнікаў Алімпіяды-2016 увайшлі пераможцы чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы ў Пекіне бягухі Марына Арзамасава (800 м) і Аліна Талай (100 м з бар'ерамі), чэмпіёны планеты – веласіпедыст Васіль Кірыенка, штангіст Вадзім Стральцоў, весляры Маргарыта Махнёва, Марына Літвінчук, Вольга Худзенка, Надзея Ляпешка (байдарка-чацвёрка 500 м), бронзавы прызёр чэмпіянату свету па боксе ў Катары Дзмітрый Асанаў

На летняй Алімпіядзе ў Рыа наша краіна была прадстаўлена таксама ў сінхронным плаванні (8 гадоў не прымалі ўдзел).

Беларускія сінхраністкі Ірына Ліманоўская і Вераніка Есіповіч пад кіраўніцтвам трэнера Наталлі Сахарук занялі чацвёртае месца ў кваліфікацыйным турніры. Актыўны ўдзел у падрыхтоўцы дуэта прымала знакамітая расійская спартсменка, пяціразовая алімпійская чэмпіёнка Настасся Давыдава.

Кіраўніком беларускай дэлегацыі ў Рыа-дэ-Жанэйра стаў першы намеснік міністра спорту і турызму Аляксандр Гагіеў.

Беларусы на Паралімпійскіх гульнях у Рыа

ХV Летнія Паралімпійскія гульні адбыліся ў Рыа з 7 па 18 верасня 2016 года. У саставе зборнай Беларусі на Паралімпіядзе-2016 выступілі 20 спартсменаў у пяці відах спорта.

Віды спорту, у якіх беларусы змагаліся за медалі – адаптыўнае веславанне, фехтаванне, плаванне, лёгкая атлетыка і дзюдо.

На старты ў Рыа выйшлі знакамітыя спартсмены – уладальнік пяці залатых медалёў і адной сярэбранай узнагароды Паралімпіяды-2012 у Лондане плывец Ігар Бокій і выдатная спартсменка ў гісторыі паралімпійскага руху  Людміла Волчак, якая мела поспех у адаптыўным веславанні і ў лыжных гонках. На яе рахунку тры залатыя, тры сярэбраныя і тры бронзавыя ўзнагароды, заваяваныя на чатырох Паралімпіядах – летніх (2008 і 2012) і зімовых (2006 і 2010). 

Медалі зборнай Беларусі на Паралімпійскіх гульнях-2016 у Рыа

Золата

Бронза

  • Аляксандр Трыпуць (лёгкая атлетыка, кіданне кап'я, F53/54)
  • Ігар Бокій (плаванне, 100 м брасам, SB13)

Беларусы ў топ-10 на Паралімпіядзе ў Рыа-2016

5 месца

  • Людміла Волчак (адаптыўнае (акадэмічнае) веславанне)
  • Ганна Канюк (лёгкая атлетыка, скачкі ў даўжыню, T12)
  • Арына Качан (дзюдо, +70 кг, В3)
  • Сяргей Бурдукоў (лёгкая атлетыка, скачкі ў даўжыню, Т12)
  • Наталля Шавель (плаванне, 100 м брасам, SB4)

7 месца

  • Настасся Зудзілава (плаванне, 100 м брасам, SB13)
  • Наталля Шавель (плаванне, 50 м батэрфляем, S5)

8 месца

  • Алеся Макрыцкая (фехтаванне, шпага, B)
  • Настасся Касцюшкова (фехтаванне, шпага, B) 
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі