Дуэт Uzari & Maimuna – прадстаўнік Беларусі на Еўрабачанні-2015 | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Пра Беларусь

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Пра Беларусь | Культура | Uzari & Maimuna на Еўрабачанні-2015

Дуэт Uzari & Maimuna – прадстаўнік Беларусі на Еўрабачанні-2015


На міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2015" у Вене (Аўстрыя) Беларусь прадставілі пераможцы нацыянальнага адборачнага тура Uzari & Maimuna. У першым паўфінале 19 мая дуэт выступіў на сцэне Wiener Stadthalle пад нумарам 11 з песняй "Time" ("Час").  

Юзары (Юрый Наўроцкі)

Папулярны спявак Юрый Наўроцкі, вядомы пад творчым псеўданімам Uzari (Юзары), нарадзіўся ў Мінску ў сям'і музыкантаў.

Прафесійную адукацыю па класе харавога дырыжыравання атрымаў у Рэспубліканскім музычным каледжы, а ў 2013 годзе скончыў аддзяленне эстрадна-джазавага вакалу Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Юзары ў пяцерцы фіналістаў "Еўрафэста-2011" Яшчэ студэнтам малады артыст выканаў адну з галоўных роляў у мюзікле "Пяшчотная каралева" Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага тэатра "Мюзік-Хол". Акрамя таго, быў салістам у вядомай групе True Jazz Band.

У 2011 годзе Юзары стаў лаўрэатам прэстыжнага конкурсу маладых выканаўцаў "Новая хваля" ў Юрмале (Латвія).
 
Не навічок Юзары і на "Еўрабачанні": у 2011 годзе ён быў бэк-вакалістам у складзе каманды беларускай прадстаўніцы Анастасіі Віннікавай у Дзюсельдорфе, а ў 2012 і 2013 гадах ужо як сольны выканаўца ўваходзіў у лік фіналістаў нацыянальнага адборачнага тура на песенны конкурс.

Цяпер Юзары – вядомы ў краіне і за мяжой выканаўца, кампазітар і аранжыроўшчык. Адна з нядаўніх запамінальных работ Юзары – аранжыроўка песні "Сокал" юнай спявачкі Надзеі Місяковай, якая прадстаўляла Беларусь на дзіцячым конкурсе "Еўрабачанне-2014".

Маймуна

Таленавітая скрыпачка Маймуна нарадзілася ў сям'і беларускі і малійца. Пачатак яе кар'еры паклала бабуля, якая прывяла будучую зорку ў музычную школу. Праўда, замест фартэпіяна Маймуна выбрала скрыпку.

Юная выканаўца скончыла Магілёўскую дзяржаўную гімназію-каледж мастацтваў і Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі.

Скрыпачка МаймунаУ творчай скарбонцы Маймуны – гран-пры музычнага конкурсу ў Смаргоні, высокія ўзнагароды на міжнародных конкурсах "Юны віртуоз" у Кіеве, "Музыка надзеі".

У 1999 годзе яна стала лаўрэатам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі, пазней – першай скрыпкай і канцэртмайстрам у Прэзідэнцкім аркестры пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкіна.

З 2009 года таленавітая скрыпачка займаецца сольнай кар'ерай, выконвае музыку ў стылі сlassical crossover. У першы максі-сінгл Маймуны "Каралева Афрыкі" ("Queen of Africa"), выпушчаны ў 2011 годзе, увайшлі інструментальныя кампазіцыі розных гадоў.

У кастрычніку 2014 года Маймуна прадставіла другі альбом "Showtime", які аб'яднаў кампазіцыі розных жанраў. Сярод іх і інтэрпрэтацыя "Medley" легендарнага Майкла Джэксана, што стала своеасаблівым прысвячэннем скрыпачкі любімаму артысту.

Песня Юзары і Маймуны "Time" ("Час")

У першым паўфінале "Еўрабачання-2015" беларускі дуэт Юзары і Маймуна прадставіць песню "Time" ("Час") аб знікаючым імгненні, якое можа прынесці чалавеку шчасце і каханне.

Музыку напісаў сам Юзары, а ідэю сумеснай кампазіцыі, якая аб'ядноўвае сlassical сrossover і поп-рок, прапанавала Маймуна.

Беларускі дуэт Юзары і МаймунаТэкст кампазіцыі напісала беларуская выканаўца і аўтар песень Gerylana, якая ўжо стварала хіты для ўдзельнікаў нацыянальнага адбору – песню "Far Away", з якой група "3+2" заваявала пуцёўку на "Еўрабачанне-2010", "I Believe In a Miracle" спявачкі Гюнэш для адбору на "Еўрабачанне-2015".

Аранжыроўка "Time" створана кампазітарам, аўтарам музыкі да фільмаў і тэатральных пастановак Віталем Суддзіным.

Пасля перамогі на нацыянальным адборы Юзары і Маймуна запісалі больш як пяць аранжыровак кампазіцыі (акустычную, кантры, электра-поп), з якіх выберуць канчатковую версію. А паклоннікі пераклалі тэкст песні на нямецкую, французскую і іспанскую мовы.

Дуэт Юзары і МаймунаСпецыяльна да "Еўрабачання" зорны дуэт набыў новую скрыпку, зробленую па індывідуальным заказе Маймуны. Дарэчы, у калекцыі скрыпачкі – некалькі інструментаў, два з якіх зроблены ў XIX стагоддзі галандскім і нямецкім майстрамі. Студыйны запіс песні "Time" праходзіў менавіта з дапамогай рарытэтнага інструмента 1840 года.

Пастаноўкай нумара беларускага дуэта займалася вядомы харэограф і прадзюсар Вольга Шамрова, якая ўжо многія гады працуе з зоркамі беларускай эстрады. Дарэчы, яна рыхтавала да выступлення і пераможцу дзіцячага Еўрабачання-2005 Ксенію Сітнік.

Падрыхтоўка Юзары і Маймуны да "Еўрабачання-2015"

Над падрыхтоўкай дуэта працавала інтэрнацыянальная каманда спецыялістаў, у тым ліку вядомы педагог па вакале – спявак, кампазітар і прадзюсар Алекс Панаі. Яго ўрокі наведвалі ўдзельнікі конкурсу розных гадоў: грэчаская спявачка Алена Папарызу, расіянкі сёстры Талмачовы, беларускія артысты Алёна Ланская і Тэа.

Здымкі візіткі Беларусі для конкурсу "Еўрабачанне-2015"Бэк-вакалістамі Юзары і Маймуны на галоўнай еўрасцэне сталі Арцём Ахпаш, Дзяніс Ліс і Юрый Селязнёў, якія выступалі ў нумары Тэа на "Еўрабачанні-2014".

Здымкі візіткі Беларусі для конкурсу "Еўрабачанне-2015 прайшлі ў маляўнічым квартале МінскаВерхнім горадзе. Паводле задумы аўстрыйскага рэжысёра Матыяса Потча, Юзары і Маймуна атрымліваюць прыемны сюрпрыз ад арганізатараў конкурсу – бандэроль, якую непасрэдна да парога дома дастаўляе работнік “Белпошты”...

Прома-прадукцыя Юзары и МаймуныУ прома-дыск выканаўцаў увайшлі некалькі кавер-версій песні "Time". Дарэчы, у рамках падрыхтоўкі прайшоў адкрыты конкурс на лепшую аранжыроўку кампазіцыі. Над афармленнем прома-прадукцыі працавала дызайнер і фатограф Ганна Герт.

Касцюмы для выканаўцаў стварала мадэльер Вольга Бухал – аўтар арыгінальнага вобраза прадстаўніцы Беларусі на дзіцячым  "Еўрабачанні-2014" Надзеі Місяковай.

Еўрапейскія гледачы ўпершыню пачулі абноўленую версію песні "Time" на традыцыйным канцэрце "Eurovision In Concert", які прайшоў 18 красавіка ў Амстэрдаме.

Кліп Юзары і Маймуны

Кліп Юзары і Маймуны на песню "Time" здымаў беларускі рэжысёр Мітрый Сямёнаў-Алейнікаў.

Па сюжэце, герой Юзары, які нагадвае містычнага эльфа, пераадольвае агонь, дым, снег і вецер, каб выратаваць каханую – Маймуну – з палону пясочнага гадзінніка. Але, па іроніі лёсу, сустрэўшыся з ёю поглядам, трапляе ў іншае часавае вымярэнне...

У ходзе здымак Юзары 5 гадзін давялося пераадольваць дыстанцыю на бегавой дарожцы ў асяроддзі пяску, а скрыпачка Маймуна правяла каля 3 гадзін у вобразе непрыступнай “лэдзі ў чырвоным” у вялікім шкляным гадзінніку.

Аўтарам фінальнай версіі аранжыроўкі песні "Time" стаў Алег Фядосаў – саўнд-прадзюсар папулярнай групы Quest Pistols.

Афіцыйны кліп Юзары і Маймуны на песню "Time" - відэа

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі