Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад", Беларусь | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Пра Беларусь

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Пра Беларусь | Культура | Мінскі міжнародны кінафестваль "Лістапад"

Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад"


Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" - найбуйнейшы кінафорум, на які кожны год у Беларусі збіраюцца вядомыя рэжысёры, акцёры, аматары мастацтва cinema.

Урачыстае адкрыццё "Лістапада"Праграма Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" - багатая і ўнікальная. Секцыі гульнявога і дакументальнага кіно прадстаўляюцца ў рамках асноўнага конкурсу і конкурсу маладога кіно, праходзіць конкурс дзіцячага і юнацкага кіно "Лістападзік". Таксама ММКФ дорыць шырокую праграму пазаконкурсных і рэтраспектыўных паказаў, сустрэчы, майстар-класы, выставы і вернісажы.

На кінафестывалі ў Мінску можна ўбачыць толькі лепшае кіно! У асноўны конкурс ММКФ "Лістапад" запрашаюцца фільмы-ўдзельнікі і прызёры самых прэстыжных кінафестываляў свету. Конкурс маладога кіно прадстаўляе калекцыю дэбютных работ аўтараў, якія ўжо заваявалі прызнанне прафесіяналаў і гледачоў.

Гісторыя фестывалю

Першы ганаровы старшыня фестывалю "Лістапад", народны артыст Беларусі і СССР Расціслаў ЯнкоўскіПершы кінафорум "Лістапад" прайшоў у Мінску ў 1994 годзе, і да 2002 года насіў назву Міжнародны кінафестываль краін СНД і краін Балтыі. Свой вердыкт выносілі тры журы: кінематаграфістаў, журналістаў і гледачоў. Самую высокую ацэнку на дэбютным фестывалі ў 1994 годзе атрымаў фільм "Ганна. З 6 да 18" Мікіты Міхалкова.

У 1996 годзе галоўнай узнагародай кінафестывалю стаў прыз глядацкіх сімпатый, але з 2010 года пераможцаў зноў вызначае прафесійнае журы.

У 2001 годзе ўпершыню ўрачыстае адкрыццё "Лістапада" прайшло на галоўнай канцэртнай пляцоўцы краіны - у Палацы Рэспублікі, што пасля стала добрай традыцыяй.

Чырвоная дарожка "Лістапада"У 2009 годзе ўпершыню на адкрыццё і закрыццё фестывалю прадаваліся квіткі.

У 2011 годзе ММКФ упершыню прайшоў у новым статусе. Міжнародная федэрацыя асацыяцый кінапрадзюсераў FIAPF прадаставіла "Лістападу" часовую акрэдытацыю FIAPF.

У 2013 годзе пасля заканчэння выпрабавальнага тэрміну Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" атрымаў пастаянную акрэдытацыю Міжнароднай федэрацыі асацыяцый кінапрадзюсараў (FIAPF) у знак прызнання высокай якасці арганізацыі. "Лістапад"  папоўніў спіс самых прэстыжных кінафорумаў свету, у ліку якіх – сусветна вядомыя Берлінскі, Венецыянскі, Канскі, Манрэальскі і Маскоўскі фестывалі. З 2017 года на мінскім фестывалі з'явілася новая намінацыя, пераможца якой атрымлівае прыз Міжнароднай федэрацыі кінакрытыкаў (FIPRESCI).

Штогадова кінафорум наведваюць больш за 40 000 гледачоў і мноства зорных гасцей з усяго свету. Сярод іх былі Фані Ардан, Клер Дэні, Андрэй Звягінцаў, Эмір Кустурыца, Кшыштаф Занусі, Брыянтэ Мендоса, Дэні Катэ, Сяргей Лазніца...

Журы і прызы "Лістапада"

Узнагароджанне пераможцаў кінафестывалю "Лістапад"На ММКФ "Лістапад" працуе шэсць саставаў міжнароднага журы, кожны з якіх вызначае пераможцаў і ўручае прызы ў намінацыях. Самыя ганаровыя ўзнагароды фестывалю - гран-пры "Золата Лістапада" ("За лепшы фільм"), "Серабро Лiстапада" ("Фільм як з'ява мастацтва", прысуджае Міжнароднае журы кінапрэсы), "Бронза Лiстапада" (прыз глядацкіх сімпатый за лепшы гульнявы фільм ).

Прэстыжныя ўзнагароды ўручаюцца ў конкурсах дакументальнага кіно, конкурсе фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі "Лістападзік".

Заснаваны таксама Прыз Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка "За гуманізм і духоўнасць у кіно".

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі