Фестывалі Беларусі
"Джазавыя вечары" каля мінскай Ратушы
На працягу года ў розных кутках Беларусі праходзяць цікавыя фестывалі і святы. Сярод іх – знакамітыя музычныя і тэатральныя форумы, фестывалі народнай культуры, старажытных рамёстваў і нацыянальнай кухні, велікасвецкія балі, рыцарскія турніры і рэканструкцыі эпохі Сярэдневякоўя, незвычайныя экалагічныя святы…
Адпраўляючыся ў падарожжа па Беларусі, можна не толькі агледзець выдатныя мясціны, але і наведаць цікавыя мерапрыемствы. Наш гід азнаёміць вас са штогадовымі культурнымі і турыстычнымі фестывалямі Беларусі, а дакладныя даты і анонсы бліжэйшых падзей глядзіце ў актуальным календары Belarus.by.
Зімовыя фестывалі Беларусі
Святочнае шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурачак
Снежань
-
-
Віцебскі міжнародны фестываль імя І.І. Салярцінскага (Віцебск)
-
Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча (Бабруйск)
-
Міжнародны фестываль тэатральнага мастацтва "Славянскія тэатральныя сустрэчы" (Гомель)
-
-
Студзень
Люты
Вясновыя фестывалі Беларусі
Міжнародны велакарнавал "Viva, ровар" у Мінску
Сакавік
Красавік
-
-
Міжнародны фестываль маркетынгу і рэкламы "Белы квадрат" (Мінск)
-
Міжнародны фестываль інструментальнай музыкі "Рэнесанс гітары" (Гомель)
-
Міжнародны байк-фестываль "Хавайся ў бульбу" (Гродна)
-
Май
-
Міжнародны фестываль лялечных тэатраў "Лялькі над Нёманам" (Гродна)
-
Беларускі міжнародны фестываль тэатраў лялек (Мінск)
-
-
Свята мастацтваў "Музы Нясвіжа" (Мінская вобласць,
Нясвіж)
-
Міжнародны фестываль духавой музыкі "Беларускія фанфары" (Баранавічы)
-
Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці "Залатая пчолка" (Клімавічы, Магілёўская вобласць) (май-чэрвень)
-
Фестываль сярэдневяковай культуры "Рубон" (
Полацк, Віцебская вобласць)
-
-
Фестываль сярэдневяковай культуры "Гальшанскі замак" (Гродзенская вобласць, Ашмянскі раён, аграгарадок Гальшаны)
-
-
-
Фестываль ландшафтнай архітэктуры і дызайну
-
Фестываль гістарычнай рэканструкцыі "Эпоха рыцарства"
-
Летнія фестывалі Беларусі
Вішнёвы фестываль
Чэрвень
-
-
Міжнародны фестываль духоўнай музыкі "Магутны Божа" (Магілёў)
-
-
-
"Музычныя вечары ў Мірскім замку" (Мірскі замак, Гродзенская вобласць)
-
Міжнародны фестываль песні і музыкі "Дняпроўскія галасы ў Дуброўне" (Дуброўна, Віцебская вобласць)
-
-
-
Міжнароднае свята традыцыйнай культуры "Браслаўскія зарніцы" (Віцебская вобласць, Браслаў)
-
Міжнародны фестываль народнай музыкі "Звіняць цымбалы і гармонік" (Паставы, Віцебская вобласць)
-
-
Рыцарскі фестываль "Меч Лідскага замка" (
Лідскі замак, Гродзенская вобласць)
-
Фестываль "Ружанская брама" (
Ружанскі замак, Ружаны, Брэсцкая вобласць)
-
Фестываль "Камянецкая вежа" (
Камянец, Брэсцкая вобласць)
-
"Сырны фестываль пад Мінскам" (Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту)
-
Ліпень
-
-
Міжнародны фестываль народнай творчасці "Вянок дружбы" (Бабруйск, Магілёўская вобласць)
-
- Фестываль "Вольнае паветра" (хутар Шаблі, Валожынскі раён, Мінская вобласць)
-
-
-
-
-
Фэст вулічнага мастацтва "На сямі вятрах" (Віцебск)
-
-
-
-
Жнівень
-
-
Міжнародны кулінарны фестываль "Мотальскiя прысмакi" (аграгарадок Моталь, Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць)
-
Фестываль народнай творчасці, промыслаў і рамёстваў "Дрыбінскія таржкі" (
г.п. Дрыбін, Магілёўская вобласць)
-
Свята агурка ў Шклове (Шклоў, Магілёўская вобласць)
-
Фестываль кветак (г.п. Жалудок, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць)
-
Фестываль "Крэўскі замак" (Крэўскі замак, д. Крэва, Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць)
-
-
Усебеларускі фестываль народнага гумару ў Аўцюках (вёскі Вялікія і Малыя Аўцюкі, Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласць)
-
Нацыянальны чэмпіянат па ручной касьбе нізінных балот
"Спораўскія сенакосы" (Брэсцкая вобласць, Рэспубліканскі біялагічны заказнік "Спораўскі")
-
Міжнародны пленэр па кераміцы "Арт-Жыжаль" (Бабруйск, Магілёўская вобласць)
-
-
Міжнародны фестываль вулічных мастацтваў Grand Teatro імя Льва Бакста (Гродна)
-
Міжнародны праваслаўны маладзёжны фестываль "Адзігітрыя"
-
Этнасвята "У госці да радзімічаў"
-
Міжнародны фестываль "У госці да Лепельскага Цмока"
-
Міжнародны праект Mirum Music Festival
-
-
Восеньскія фэсты Беларусі
Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад"
Верасень
-
-
-
Міжнародны форум тэатральнага мастацтва "ТЕАРТ" (Мінск)
-
Міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў "Тэатральны куфар" (Мінск)
-
Музычны фестываль памяці Мікалая Набокава (
Мірскі замак, г.п. Любча, Гродна)
-
Свята класічнай музыкі TyzenHouse (Гродна)
-
Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў "Анімаёўка" (Магілёў)
-
Міжнародны фестываль харэаграфічнага мастацтва "Сожскi карагод" (Гомель, раз у два гады)
-
-
Нацыянальны фестываль бегу "Языльская дзясятка" (Старыя Дарогі, Мінская вобласць)
-
-
-
Фестываль квасу (
Ліда, Гродзенская вобласць)
-
Фестываль "Цукеркавы фэст" (г.п. Івянец, Валожынскі раён, Мінская вобласць)
-
-
Свята народнай культуры "Вераснёвая палітра" (Наваполацк, Віцебская вобласць)
- Міжнародны фестываль агню "МІФФ" (Мінск)
-
Кастрычнік
-
-
Міжнародны музычны фестываль "Залаты шлягер" (Магілёў)
-
Фестываль народнай творчасці "Напеў зямлі маёй" (Мінская вобласць)
-
Фестываль-конкурс аўтарскай песні, паэзіі і візуальных мастацтваў "Віцебскі лістапад" (Віцебск)
Лістапад
-
-
Міжнародны фестываль мастацтваў "Беларуская музычная восень" (Мінск)
-
-
-
Джазавы фэст "Міншчына сустракае джаз" (Мінская вобласць, Маладзечанскі раён, п. Чысць)
-
Міжнародны фестываль "JAZZinMINSK" (Мінск)
-
-
Міжнародны фестываль тэатральнага мастацтва "Панарама" (Мінск)
-
Эколага-турыстычны фестываль "Таямніцы Прыбужскага Палесся" (Брэсцкі раён, заказнік "Прыбужскае Палессе")
Беларускія святы і абрады
У Беларусі можна не толькі ўбачыць, але і прыняць удзел у старадаўніх народных абрадах і забавах, якія кожны год праходзяць у гарадах і вёсках, этнаграфічных музеях краіны.
Зімой вас чакаюць навагоднія і калядныя гулянні ў казачнай сядзібе Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы, цікавыя калядныя абрады, якія да гэтага часу праводзяць у розных кутках Беларусі. Сярод іх і абсалютна ўнікальныя, характэрныя толькі для адной мясцовасці:
Вясной з блінамі і песнямі беларусы сустракаюць Масленіцу і незвычайнае свята "Гуканне вясны" . На вялікія гулянні запрашаюць:
Летам у многіх гарадах і вёсках, этнаграфічных музеях адзначаюць адно з самых любімых народных свят – Купалле (Іван Купала). Асабліва маштабныя фэсты:
Акрамя таго, у чэрвені вы можаце ўбачыць арыгінальны абрад Русалле, які праводзяць жыхары Любанскага раёна Мінскай вобласці, Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці.
Восенню ў Беларусі праходзіць традыцыйнае свята ў гонар новага ўраджаю – Дажынкі. Святкаванні наладжваюцца ў кожным раёне, а ў адным з гарадоў рэгіёна праходзяць абласныя "Дажынкі".