Дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2010" у Мінску | Беларуская культура | Belarus.by | Пра Беларусь | Belarus.by | Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Пра Беларусь

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Пра Беларусь | Культура | Дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2010"

Дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2010" у Мінску

Лагатып дзіцячага "Еўрабачання-2010"
Лагатып дзіцячага "Еўрабачання-2010"

Прадстаўнікі 14 краін ва ўзросце ад 10 да 15 гадоў прынялi ўдзел у дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2010" у Мінску 20 лістапада 2010 года.

З гісторыі ўдзелу Беларусі ў дзіцячым "Еўрабачанні"

Беларусь удзельнічае ў дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне" з пачатку яго арганізацыі ў 2003 годзе. Першапраходцам была Вольга Сацюк з Кобрына, якая заняла 4 месца. На рахунку Беларусі дзве перамогі - больш такога выніку няма ні ў адной краіны - удзельніцы конкурсу. Першага поспеху беларусы дабіліся ў 2005 годзе, калі пераможцам стала Ксенія Сітнік. У 2007 годзе лепшым стаў Аляксей Жыгалковіч. У 2006 годзе Андрэй Кунец заняў другое месца. У дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2008" беларускае трыа Дар'я Надзіна, Аліна Молаш і Карына Жуковіч з песняй "Сэрца Беларусі" было 6-м. У 2009 годзе Беларусь прадстаўляў Юра Дземідовіч з песняй "Чароўны трусік". Па выніках галасавання гледачоў і журы ён заняў 9 месца.

Нягледзячы на тое, што перамогу на дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2009" атрымаў Ральф Макенбах (Ralf Mackenbach) з Нідэрландаў з песняй  "Click Clack", шоу прайшло ў Мінску 20 лістапада. У адрозненне ад дарослага конкурсу песні "Еўрабачанне", паводле ўмоў якога шоу арганізуе краіна-пераможца, сталіцу дзіцячага песеннага форуму выбірае Еўрапейскі Вяшчальны Саюз (ЕВС).

У чэрвені 2010 года ЕВС афіцыйна даверыў Беларусі правесці дзіцячае "Еўрабачанне-2010". Прадстаўленыя на прэзентацыі ідэі беларусаў былі больш пераканаўчымі і важкімі, чым іншых краін-фіналістак - Расіі і Мальты.

Арганізаваць і правесці шоу даручана Белтэлерадыёкампаніі - адзінаму ў краіне члену ЕВС. Выканаўчым прадзюсарам дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2010" стаў намеснік старшыні Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Мартыненка.

Удзельнікі дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2010"

У дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2010" прынялi ўдзел маладыя таленты ва ўзросце ад 10 да 15 гадоў з 14 краін. Упершыню сваё майстэрства  прадэманстралi прадстаўнікі Малдовы, а Латвія, Літва і Швецыя аднавiлi ўдзел  пасля працяглага перапынку.

Акрамя гаспадыні конкурсу - Беларусі (BTRC), у дзіцячым "Еўрабачанні" прынялi ўдзел: Арменія (AMPTV), Бельгія (VRT), Македонія (MKRTV), Грузія (GEGT), Латвія (LTV), Літва (LRT), Мальта (PBS), Малдова (TRM), Нідэрланды (AVRO), Расія (RTR), Сербія (RTS), Швецыя (SVT), Украіна (NTU).

У 2009 годзе ў дзіцячым конкурсе песні ў Кіеве прынялі ўдзел маладыя выканаўцы з 13 краін.

Месца правядзення дзіцячага "Еўрабачання-2010"

Дзіцячае "Еўрабачанне-2010" прайшло ў спарткомплексе "Мінск-Арэна" (адкрыты 30 студзеня 2009 года, умяшчальнасць 15 тысяч гледачоў). Тэхнічным бокам праекта сцэны і афармленнем шоу займалася шведская кампанія HD Resources сумесна з беларускімі спецыялістамі. Сцэна складалася з некалькіх канструкцый, якія па форме нагадваюць крылы, а таксама круглых подыумаў-сцэн, на якіх знаходзілiся выканаўцы і вядучыя шоу. Ідэя канструкцый у выглядзе крылаў узнікла ў сувязі з тым, што Беларусь называюць "зямлёй пад белымі крыламі".

Вядучыя дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2010"

Вядучымі дзіцячага "Еўрабачання-2010" сталі студэнтка Інстытута журналістыкі БДУ Лейла Ісмаілава і вядомы тэлевядучы і каментатар конкурсаў песні "Еўрабачанне" Дзяніс Кур'ян. Асноўныя патрабаванні, якія былі да вядучых, - добрыя веданне англійскай мовы, уменне трымацца на сцэне, працаваць у кадры і шмат імправізаваць.

Твары дзіцячага "Еўрабачання-2010"

"Тварамі" дзіцячага "Еўрабачання-2010" сталі адзінаццаць беларусаў. Іх выбралі па выніках спецыяльнага кастынгу, праведзенага Белтэлерадыёкампаніяй у рамках шырокамаштабнай прома-кампаніі песеннага конкурсу.

Фатаграфіі пераможцаў, сярод якіх не толькі пераможцы дзіцячага "Еўрабачання" мінулых гадоў, вядучыя, зоркі эстрады, спартсмены, але і простыя беларусы, з'явiлicя на білбордах і плакатах, размешчаных на вуліцах беларускіх гарадоў.

Сярод "зорнай" часткі пераможцаў кастынгу - тэлевядучы Дзяніс Кур'ян, тэнісістка, спявачка і вядучая Вольга Барабаншчыкава, удзельнікі дзіцячага "Еўрабачання" розных гадоў Аляксей Жыгалковіч, Ксенія Сітнік, Юрый Дземідовіч, Аліна Молаш, Дар'я Надзіна, танцоўшчыца і тэлевядучая Ірына Казанцава, а таксама акцёр Андрэй Бібікаў. З вялікага спіса звычайных грамадзян выбралі 16-гадовую Юлію Бражынскую і 19-гадовага Ілью Ільмоўскага.

Для пераможцаў акцыі правялі незвычайную фотасесію. Для стварэння пачуцця лёгкасці і палёту, а гэта галоўная ідэя шоу, іх адлюстравалі ў скачку на батуце. Гатовыя фатаграфіі дапоўнілі рознакаляровымі крыламі, выкананымі ў стылі лагатыпа конкурсу.

Прадстаўнік Беларусі на дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2010"

Прадстаўніком Беларусі на VIII міжнародным дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2010" стаў 13-гадовы Данііл Казлоў з горада Жабінка Брэсцкай вобласці. Імя канкурсанта было названа ў прамым эфіры Першага канала, які трансліраваў фінальны адборачны канцэрт са студыі Белтэлерадыёкампаніі. Па выніках галасавання журы і гледачоў песня "Музыкі святло" ў выкананні Данііла набрала вышэйшую колькасць балаў - 24.

Лагатып і слоган дзіцячага "Еўрабачання-2010"

Лагатып дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2010" - паветраныя вясёлкавыя крылы. Менавіта крылы з'яўляюцца сімвалам свабоды, лёгкасці палёту, творчага натхнення. Розныя колеры азначалi розныя краіны і культуры. Лагатып з'явіўся паўсюль: на спецыяльных сцягах, білбордах, расцяжках, транспарце.

Ад слогана арганізатары вырашылі адмовіцца, паколькі яго прысутнасць неабавязкова па правілах правядзення конкурсаў песні "Еўрабачання".

Сімволіка дзіцячага "Еўрабачання" была  выкарыстоўвана ў афармленні сцэны, прома-прадукцыі, прызоў конкурсу, яна таксама ўпрыгожыць горад.

Трансляцыя конкурсу

Дзіцячае "Еўрабачанне-2010" трансліравалі 14 краін-удзельніц, а таксама іншыя нацыянальныя тэлекампаніі, у тым ліку з Аўстраліі і Новай Зеландыі.

Госці дзіцячага "Еўрабачання-2010"

У Беларусь былi запрошаны пераможцы ўсіх папярэдніх дзіцячых конкурсаў песні "Еўрабачанне". Яны выканалi сумесную кампазіцыю - папуры з іх выступленняў. Таксама, госцем конкурсу стаў пераможац "Еўрабачання-2009" Аляксандр Рыбак.

Дзіцячае "Еўрабачанне-2010" і ЮНІСЕФ

Дзіцячы Фонд ААН (ЮНІСЕФ) у 2010 годзе стаў партнёрам арганізатараў дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2010". Грошы, атрыманыя ад тэлефоннага галасавання па ўсёй Еўропе (галасаванне платнае), былi пералічаны на рахунак ЮНІСЕФ. У рамках праекта арганізатары мелi намер прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем дзяцей з асаблівасцямі развіцця. Частка білетаў на рэпетыцыі і тэлевізійную трансляцыю шоу была аддадзена беларускім дзецям-сіротам і дзецям-інвалідам.

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі