Удзел у папулярным песенным конкурсе "Еўрабачанне" – значная культурная падзея для ўсіх краін-удзельніц. Штогод таленавітыя і яркія выканаўцы, сярод якіх і прадстаўнікі Беларусі, пакараюць сэрцы гледачоў не толькі Еўропы, але і іншых кантынентаў.
Беларусь удзельнічае ў міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне" з 2004 года. У розныя гады Беларусь на конкурсе прадстаўлялі:
У студзені 2013 года па выніках галасавання сярод аматараў "Еўрабачання" і журналістаў, якія прафесійна асвятляюць конкурс, удзельнікі беларускай групы "Litesound" прызнаны лепшымі выканаўцамі за апошнія 10 гадоў і ўзнагароджаны міжнароднай прэміяй "EUROSTART AWARD-2012".
Штогод у Беларусі праводзіцца нацыянальны адборачны тур міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне", арганізатарам якога выступае Белтэлерадыёкампанія.