Віцебская вобласць, Беларусь | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Пра Беларусь

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Пра Беларусь | Геаграфія | Віцебская вобласць

Віцебская вобласць

Летні амфітэатр – галоўная сцэна міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"
Летні амфітэатр – галоўная сцэна міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"

Віцебская вобласць – адна з шасці абласцей Беларусі, размешчана на паўночным усходзе краіны

Віцебская вобласць мяжуе з Расіяй, Літвой і Латвіяй.

Віцебская вобласць уваходзіць у еўрарэгіён "Азёрны край". Тут знаходзіцца больш за 2800 азёр, больш як 500 рэк. Лес займае больш за трэць тэрыторыі вобласці – амаль 60 % яе прыпадае на векавыя хвойныя лясы.

Насельніцтва Віцебскай вобласці

  • 1 млн 81,9 тыс. чалавек пражывае ў Віцебскай вобласці (на 1 студзеня 2024 г.)
  • 72,88% насельніцтва жыве ў гарадах
  • 85,14% насельніцтва складаюць беларусы
  • 10,15% – рускія

Асноўная рэлігія – праваслаўе.

Пасёлкі і гарады Віцебскай вобласці

Віцебск – абласны адміністрацыйны цэнтр. У склад вобласці ўваходзяць 21 раён, 19 гарадоў (у тым ліку 2 гарады абласнога падпарадкавання), 22 гарадскія пасёлкі і 6178 сельскіх населеных пунктаў.

Транспартныя зносіны Віцебскай вобласці

Віцебская вобласць мяжуе з трыма краінамі і мае развітую дарожную інфраструктуру. Праз рэгіён праходзяць некалькі аўтамабільных дарог міжнароднага значэння.

Даўжыня чыгункі ў Віцебскай вобласці перасягае 1200 км. Асноўныя чыгуначныя вузлы – Віцебск, Орша і Полацк. Міжнародныя чыгункі, якія злучаюць Расію з Украінай, Польшчай, Літвой, праходзяць праз тэрыторыю вобласці.

Па тэрыторыі рэгіёну працякае некалькі рэк. Самыя буйныя з іх – Дзвіна і Днепр.

У Віцебску размешчаны аэрапорт.

Прамысловасць Віцебскай вобласці

Віцебская вобласць – развіты прамысловы рэгіён Беларусі. Больш як 23% працаздольнага насельніцтва занята на прамысловых прадпрыемствах. Прадпрыемствы рэгіёна вырабляюць 12,4% рэспубліканскага аб'ёму прамысловай прадукцыі.

У ліку асноўных галін прамысловасці:

  • лёгкая
  • харчовая
  • перапрацоўчая
  • вытворчасць  электраэнергіі
  • нафтаперапрацоўка
  • станкабудаванне

Асноўнымі індустрыяльнымі цэнтрамі з’яўляюцца Віцебск, Полацк і Орша. У Віцебску размешчана свабодная эканамічная зона "Віцебск".

Прыродныя багацці Віцебскай вобласці

Віцебская вобласць багата на радовішчы карысных выкапняў. Прамыслова здабываюцца:

  • даламіт
  • гліна
  • торф
  • пясок
  • мінеральныя воды

Знакамітыя прыродныя скарбніцы Віцебшчыны:

Сельская гаспадарка Віцебскай вобласці

Землі сельскагаспадарчага прызначэння займаюць 1,6 млн га. На долю жывёлагадоўлі прыпадае 55% аграпрамысловага комплексу вобласці, на раслінаводства – 45%. Сельгаспрадпрыемствы спецыялізуюцца на вытворчасці малака, мяса свініны, птушкі, вырошчванні лёну, збожжавых, агародніны.

Развіты азёрна-рыбныя гаспадаркі.

Культура і сродкі масавай інфармацыі ў Віцебскай вобласці

Віцебская вобласць мае багатую культурную спадчыну – больш за 3 тыс. помнікаў археалогіі, гісторыі, культуры і архітэктуры, з іх 962 аб'екты ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Жамчужына краю – Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік, які аб'ядноўвае славутасці самага старажытнага горада Беларусі.

У вобласці працуюць 28 музеяў, 2 тэатры, філармонія.

Віцебшчына – радзіма знакамітага Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", у рамках якога штогод праходзіць каля 20 спадарожных культурных праектаў і мерапрыемстваў. Таксама візітнымі карткамі рэгіёна сталі Міжнародны фестываль старажытнай і сучаснай камернай музыкі і Міжнародны фестываль арганнай музыкі "Званы Сафіі", якія збіраюць прыхільнікаў пад зводамі старажытнага Сафійскага сабора ў Полацку, Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі (IFMC) і Міжнародны музычны фестываль імя І.І. Салярцінскага ў Віцебску…

Дзяржаўная інфармацыйная прастора Віцебскай вобласці прадстаўлена 23 газетамі. На тэрыторыі вобласці дзейнічае 3 дзяржаўныя тэлестудыі, 2 FM-станцыі.

Знакамітыя імёны, звязаныя з Віцебскай вобласцю

Віцебская вобласць ганарыцца імёнамі знакамітых землякоў, якія пакінулі свой след у сусветнай культуры.

У Полацку нарадзіліся і жылі:

Непадалёк ад Віцебска знаходзіўся маёнтак рускага мастака-перадзвіжніка Ільі Рэпіна. Яго маёнтак у вёсцы Здраўнёва адноўлены, цяпер тут знаходзіцца музей мастака.

Знакаміты даследчык Усходняй Сібіры, чыім імем названы горны масіў Верхаянскіх гор, – Іван Чэрскі – родам з цяперашняга Верхнядзвінскага раёна.

Марк Шагал нарадзіўся ў Віцебску ў 1887 годзе. У горадзе захаваўся яго дом, дзе сёння знаходзіцца музей мастака. У Віцебску тварылі Казімір Малевіч, Эль Лісіцкі.

Аляксандр Пушкін,  Іван Лажэчнікаў, Іван Бунін, Уладзімір Маякоўскі, Глеб Успенскі таксама маюць гістарычныя сувязі з Віцебскай вобласцю.

Больш аб знакамітых ураджэнцах і славутасцях Віцебскай вобласці – тут.

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі