Мінская вобласць, Беларусь | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Пра Беларусь

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Пра Беларусь | Геаграфія | Мінская вобласць

Мінская вобласць

Флагман айчыннага машынабудавання Беларускі аўтамабільны завод (БелАЗ). Жодзіна
Флагман айчыннага машынабудавання Беларускі аўтамабільны завод (БелАЗ). Жодзіна

Мінская вобласць – адна з шасці абласцей Беларусі. Размешчана ў цэнтральнай частцы краіны.

Рэгіён не мае граніц з іншымі дзяржавамі, затое мяжуе з усімі іншымі абласцямі рэспублікі.

Мінская вобласць – адзін з найбольш эканамічна развітых рэгіёнаў краіны.

У Мінскай вобласці пражываюць 1 млн 460,3 тыс. чалавек (на 1 студзеня 2024 г.).  

Гарады і пасёлкі Мінскай вобласці

Абласныя органы мясцовага кіравання знаходзяцца ў Мінску, хоць адміністрацыйна і тэрытарыяльна сталіца не ўваходзіць у яе склад. На тэрыторыі вобласці размешчаны 24 гарады, 18 пасёлкаў гарадскога тыпу, 5175 сельскіх населеных пунктаў.

Транспартныя зносіны Мінскай вобласці

Мінская вобласць размешчана на перакрыжаванні асноўных транспартных маршрутаў, якія звязваюць Заходнюю Еўропу і Усход, рэгіёны Чарнаморскага ўзбярэжжа і краіны Балтыі.

У вобласці створана разгалінаваная сетка аўтамабільных дарог.

Чыгуначная сетка вобласці злучае Расію і Еўропу, краіны Балтыі і паўднёвыя дзяржавы СНД.

Прамысловасць Мінскай вобласці

Прамысловасць Мінскай вобласці мае развітую галіновую структуру і цесныя вытворчыя сувязі з прамысловым комплексам сталіцы. Прадпрыемствы рэгіёна вырабляюць 20,8% рэспубліканскага аб'ёму прадукцыі. Сярод асноўных галін прамысловасці:

  • хімічная
  • лёгкая
  • машынабудаванне (грузавікі, станкі)
  • вытворчасць будаўнічых матэрыялаў
  • электроніка
  • вытворчасць мэблі

Значная доля прамысловасці сканцэнтравана ў пяці гарадах:

  • Салігорск
  • Барысаў
  • Жодзіна
  • Слуцк
  • Маладзечна

Прыродныя рэсурсы Мінскай вобласці

Мінская вобласць мае багатыя радовішчы карысных выкапняў, у т.л.:

  • калійная і каменная соль
  • будматэрыялы
  • торф
  • гаручыя сланцы
  • мел
  • жалезная руда

Прыродная і курортная жамчужына Міншчыны – нацыянальны парк "Нарачанскі", які аб'яднаў унікальныя ландшафты беларускага Паазер'я ў наваколлях самага вялікага возера краіны – Нарачы.

Сельская гаспадарка Мінскай вобласці

Мінская вобласць з’яўляецца буйнейшым сельскагаспадарчым рэгіёнам Беларусі. У большасці раёнаў развіта мяса-малочная жывёлагадоўля, птушкагадоўля, вытворчасць збожжа, бульбаводства ў спалучэнні з ільнаводствам, а на паўднёвым захадзе – з буракаводствам. Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы каля буйных гарадоў дадаткова спецыялізуюцца на вырошчванні агародніны і садавіны.

Культура і сродкі масавай інфармацыі Мінскай вобласці

Культурнае жыццё рэгіёна насычанае і разнастайнае. У Мінскай вобласці працуюць 27 музеяў, 2 тэатры, сотні клубных устаноў, 15 кінатэатраў.

Візітнай карткай вобласці стаў Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М.К. Агінскага, дзе актыўную дзейнасць вядуць заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь сімфанічны аркестр, духавы народны аркестр, аркестр рускіх народных інструментаў, ансамбль беларускіх інструментаў, народны аматарскі эстрадны аркестр "Бай-блюз", народны ансамбль "Амелія". Таксама ў каледжы працуе Маладзечанскі маладзёжны музычны народны тэатр.

У Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА ўключаны ўнікальны беларускі народны абрад "Калядныя цары", які існуе толькі ў вёсцы Семежава Капыльскага раёна Мінскай вобласці. Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва папоўніла аўтэнтычная рэлігійна-фестывальная традыцыя Будслава (Мядзельскі раён) – урачыстасць у гонар шанавання абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст).

У Мінскім рэгіёне выдаюцца 23 дзяржаўныя газеты, працуюць 22 рэдакцыі мясцовага радыё і абласная FM-радыёстанцыя. Праграмы ўласнай вытворчасці ствараюць аператары кабельнага тэлебачання ў Барысаве, Салігорску, Маладзечне і Слуцку.

Выдатныя мясціны Мінскай вобласці

У спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь уключана 690 аб’ектаў, размешчаных на тэрыторыі Мінскай вобласці. Сярод самых вядомых мясцін рэгіёна: 

Больш аб славутасцях Мінскай вобласці – тут.

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі