Брэсцкая вобласць – адна з шасці абласцей Беларусі, размешчана на паўднёвым захадзе краіны.
На захадзе Брэсцкая вобласць мяжуе з Польшчай, на поўдні – з Украінай.
Брэсцкая вобласць – край дзіўнай прыроды. На тэрыторыі вобласці размешчаны запаведнікі і заказнікі, якія маюць статус асабліва ахоўных прыродных тэрыторый.
Асноўнай рэлігіяй з’яўляецца праваслаўе.
Брэст – абласны адміністрацыйны цэнтр. У склад вобласці ўваходзяць 16 раёнаў, 21 гарад (з іх тры абласнога падпарадкавання – Брэст, Баранавічы, Пінск), 8 пасёлкаў гарадскога тыпу, 2152 сельскія населеныя пункты.
Брэсцкая вобласць мае адну з самых развітых транспартных сетак у Беларусі. Праз тэрыторыю вобласці праходзяць найважнейшыя чыгуначныя, аўтамабільныя, суднаходныя рачныя і паветраныя шляхі.
Па Брэсцкай вобласці праходзіць транспартны калідор Берлін – Варшава – Брэст – Мінск – Масква, прамыя шляхі звязваюць рэгіён з Вільнюсам і Кіевам.
Брэсцкі чыгуначны вузел з’яўляецца адным з буйнейшых у Цэнтральнай Еўропе, забяспечвае транзіт краін СНД і Заходняй Еўропы. Буйныя чыгуначныя вузлы размешчаны ў Брэсце, Баранавічах, Лунінцы і Жабінцы.
Па рэках Прыпяць, Піна, Мухавец, Стыр, Гарынь, Дняпроўска-Бугскім і Мікашэвіцкім каналах ажыццяўляецца суднаходства.
У Брэсце размешчаны міжнародны аэрапорт.
Брэсцкая вобласць мае развітую прамысловасць. Прадпрыемствы рэгіёна вырабляюць 11,7% рэспубліканскага аб'ёму прамысловай прадукцыі. Сярод асноўных галін прамысловасці:
Па тэрыторыі вобласці праходзяць нафтаправод "Дружба" і газаправоды Таржок – Мінск – Івацэвічы і Кобрын – Брэст – Варшава.
У Брэсце размешчана свабодная эканамічная зона.
Брэсцкая вобласць мае паклады карысных выкапняў, у т.л.:
Сельская гаспадарка вобласці спецыялізуецца на мясной і малочнай жывёлагадоўлі, бульбаводстве, вырошчванні збожжавых, цукровых буракоў, агародніны.
На Брэстчыне 773 помнікі ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Два аб'екты – Белавежская пушча і Дуга Струвэ – унесены ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. На тэрыторыі вобласці размешчаны 2 замкі, працуюць 3 тэатры, 21 музей (2 музеі рэспубліканскага падпарадкавання), 3 выставачныя залы, абласная філармонія.
Далёка за межамі краіны вядомы фестываль класічнай музыкі "Студзеньскія музычныя вечары" і тэатральны фестываль "Белая Вежа" ў Брэсце.
Дзяржаўная інфармацыйная прастора Брэсцкай вобласці прадстаўлена 17 газетамі. Выдаюцца 2 дзяржаўныя часопісы: "Вестник Брестского государственного университета им. А.С. Пушкина", "Вестник Брестского технического университета". На тэрыторыі вобласці дзейнічае 17 рэдакцый мясцовага радыёвяшчання, 3 дзяржаўныя тэлестудыі, 2 FM-станцыі.
У спісе гістарычных, культурных і архітэктурных помнікаў Брэстчыны больш як 2 тыс. аб’ектаў. Візітнай карткай вобласці з’яўляюцца мемарыял "Брэсцкая крэпасць-герой" і нацыянальны парк "Белавежская пушча".
Таксама сярод найбольш гістарычна значных: