Балота Ельня – адно з найбуйнейшых у Еўропе
Рэспубліканскі ландшафтны заказнік "Ельня" размешчаны ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці. Ельня з'яўляецца самым буйным верхавым балотам у Беларусі і адным з найбуйнейшых у Еўропе азёрна-балотным комплексам. Агульная плошча заказніка складае больш за 25 тыс. га.