Аляксандр Васільевіч Мядзведзь, беларускі спартсмен і трэнер (вольная барацьба). Нарадзіўся 16 верасня 1937 г. у г.Белая Царква, Украіна.
Заслужаны майстар спорту (1963), заслужаны дзеяч фізічнай культуры Беларусі (1969). Заслужаны трэнер Беларусі (1976) і СССР (1980), прафесар (1976). Чэмпіён Алімпійскіх гульняў (1964, 1968, 1972), свету (1962, 1963, 1966, 1967, 1969–71).
З 1970 г. у Беларусі праводзіцца традыцыйны міжнародны турнір па вольнай барацьбе на прызы Аляксандра Мядзведзя (катэгорыя Гран-пры).
Уладальнік спецыяльнага прыза “За высакароднасць у спорце”, заснаванага ЮНЕСКА. Прызнаны лепшым барцом вольнага стылю ХХ стагоддзя.