Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Крс 2017

Беларусь выбрана ў шэраг органаў Эканамічнага і сацыяльнага савета ААН

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На арганізацыйнай сесіі Эканамічнага і сацыяльнага савета ААН (ЭКАСАС), якая праходзіць у штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку, адбыліся выбары ў дапаможныя органы ЭКАСАС. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Беларусь была аднагалосна выбрана адразу ў некалькі дапаможных органаў ЭКАСАС: у Выканаўчы савет Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ), Камітэт па праграме і каардынацыі і Камісію сацыяльнага развіцця.

Напярэдадні выбараў кандыдатура Беларусі ва ўсе гэтыя органы была аднагалосна адобрана краінамі Усходнееўрапейскай рэгіянальнай групы.

"Аднагалоснае выбранне Беларусі ў гэтыя органы сведчыць аб высокім узроўні даверу членаў ЭКАСАС да краіны і яе аўтарытэту на міжнароднай арэне", - лічаць у прэс-службе МЗС.

Там таксама растлумачылі, што Выканаўчы савет ЮНІСЕФ з'яўляецца кіруючым органам фонду, які праводзіць агляд дзейнасці ЮНІСЕФ, зацвярджае яго палітыку і бюджэт, прымае краінавыя праграмы. У склад савета ўваходзяць 36 краін, якія прадстаўляюць пяць рэгіянальных груп дзяржаў - членаў ААН.

Камітэт ААН па праграме і каардынацыі вывучае ход выканання праграм ААН, дае ацэнку дасягнутым вынікам, робіць прапановы па праграмна-бюджэтнай дзейнасці арганізацыі. У камітэт уваходзіць 31 дзяржава - член ААН.

Камісія сацыяльнага развіцця - каардынатар міжнароднага супрацоўніцтва ў сацыяльнай сферы, кансультуе ЭКАСАС па пытаннях сацыяльнай палітыкі агульнага характару і па ўсіх пытаннях у сацыяльнай галіне, якія не ахоплены спецыялізаванымі ўстановамі ААН. У склад камісіі ўваходзяць 46 дзяржаў - членаў ААН.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі