18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Зімбабвэ Роберта Габрыэля Мугабэ і народ гэтай краіны з нацыянальным святам – Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Спадзяюся на далейшае развіццё беларуска-зімбабвійскага супрацоўніцтва ва ўсіх галінах і пашырэнне сувязей паміж урадамі, бізнесменамі, дзеячамі навукі і мастацтва, а таксама простымі грамадзянамі абедзвюх краін", - гаворыцца ў віншаванні.