Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь

Навукова-вытворчае прыватнае прадпрыемства "Адані"

4
Навукова-вытворчае прыватнае прадпрыемства
"Адані" – высокатэхналагічнае прадпрыемства поўнага інавацыйнага цыкла, арыентаванае на распрацоўку тэхналогій у галіне лічбавай візуалізацыі медыцынскага рэнтгенаўскага здымка, сістэм рэнтгенаўскага надгляду і неразбуральнага кантролю. Кампанія пад назвай ADANI (ADvanced ANalytical Instruments – новыя аналітычныя прыборы) была створана ў 1991 г. і ў пачатку свайго шляху займалася распрацоўкай ядзерна-фізічных прыбораў для вырашэння прыкладных задач. З 2010 года "Адані" з'яўляецца рэзідэнтам свабоднай эканамічнай зоны "Мінск". За мінулыя гады тут створана 545 працоўных месцаў, укладзена інвестыцый на суму $38,6 млн, у тым ліку ў асноўны капітал – $25,6 млн. Сёння "Адані" пастаўляе прадукцыю ў 86 краін. Гэта навуковыя аналітычныя прыборы, медыцынскае рэнтгендыягнастычнае абсталяванне, надгляднае рэнтгенаўскае абсталяванне, сканеры чалавека на поўны рост, багажныя і транспартныя сканеры. У 2019 г. экспартавана тавараў амаль на $40 млн.