Беларуска-французская кампанія "Дыліс Касметык" (Маладзечна)
Сумесная беларуска-французская кампанія "Дыліс Касметык" (Маладзечна) - буйнейшы вытворца парфумернай прадукцыі ў Беларусі. Тут выпускаюць больш за 150 найменняў - духі, туалетныя і парфумерныя воды, адэкалоны. Прадукцыя брэнда экспартуецца ў Расію, Украіну, Арменію, Грузію, Казахстан, прыбалтыйскія краіны.