5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Буркіна-Фасо Рока Марка Крысціяна Кабарэ з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Беларусь разглядае Буркіна-Фасо ў якасці перспектыўнага гандлёва-эканамічнага партнёра і гатова прыкласці неабходныя намаганні для далейшай актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва", - гаворыцца ў віншаванні.