Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі адбыліся восенню 2015 года. Па Канстытуцыі, кіраўнік дзяржавы выбіраецца на пяць гадоў, і выбары павінны праходзіць у нядзелю не пазней як за два месяцы да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў дзеючага Прэзідэнта, перыяд работы якога адлічваецца з моманту інаўгурацыі.
Сёлетняя кампанія па выбарах Прэзідэнта – пятая ў гісторыі незалежнай Беларусі. Папярэднія выбары праходзілі:
Выбары кіраўніка дзяржавы былі назначаны на 11 кастрычніка 2015 года. Гэта дата зацверджана на праведзеным 30 чэрвеня пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.
Папярэдне ў якасці верагоднага дня выбараў называлася 15 лістапада 2015 года – крайні тэрмін, які можна прадугледзець з улікам праведзенай 21 студзеня 2011 года інаўгурацыі дзеючага кіраўніка дзяржавы.
Цэнтрвыбаркам краіны прапанаваў парламентарыям назначыць выбары не на апошнюю магчымую дату, а раней, каб у выпадку правядзення другога тура барацьбы за пасаду Прэзідэнта ўся выбарчая кампанія прайшла ў рамках, абазначаных Канстытуцыяй.
Датэрміновае галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах-2015 праводзілася з 6 па 10 кастрычніка.
На пасяджэнні 1 ліпеня 2015 года Цэнтрвыбаркам Беларусі зацвердзіў каляндарны план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта. Сярод асноўных этапаў галоўнай палітычнай кампаніі года традыцыйна:
Усе ключавыя даты і тэрміны кожнага этапу выбарчай кампаніі-2015 былі вызначаны ў адпаведнасці з нормамі Канстытуцыі і дзеючага Выбарчага кодэкса.
У параўнанні з кампаніяй 2010 года, прэзідэнцкія выбары-2015 адрозніваліся шэрагам новаўвядзенняў, вызначаных папраўкамі ў Выбарчы кодэкс, якія ўжо былі прыменены пры правядзенні выбараў у Парламент (2012) і мясцовыя Саветы дэпутатаў (2014).
Сярод галоўных адрозненняў выбараў-2015 – легалізацыя прыватнага фінансавання перадвыбарных кампаній кандыдатаў (з прыцягненнем асабістых сродкаў, ахвяраванняў грамадзян і юрыдычных асоб Рэспублікі Беларусь):
Паглядзець стужку навінаў выбарчай кампаніі, азнаёміцца з афіцыйнымі лічбамі і данымі сацыяльных даследаванняў, прачытаць меркаванні экспертаў вы можаце ў сюжэце "Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі".
Паводле Канстытуцыі, на галоўную пасаду ў краіне можа быць выбраны грамадзянін Рэспублікі Беларусь па нараджэнні, не маладзейшы за 35 гадоў, які валодае выбарчым правам і пастаянна пражывае ў Беларусі не менш як 10 гадоў непасрэдна перад выбарамі.
Больш падрабязна аб вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Беларусі – тут.
У адпаведнасці з каляндарным планам, 20 ліпеня Цэнтрвыбаркам Беларусі завяршыў рэгістрацыю ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта.
Пасля разгляду ўсіх пададзеных у ЦВК дакументаў, да ўдзелу ў зборы подпісаў за патэнцыяльных кандыдатаў былі дапушчаны 8 ініцыятыўных груп. Вылучаліся: Аляксандр Лукашэнка, Сяргей Калякін, Сяргей Гайдукевіч, Таццяна Караткевіч, Анатоль Лябедзька, Віктар Цярэшчанка, Жанна Раманоўская, Мікалай Улаховіч.
Пасля завяршэння важных этапаў перадвыбарнай гонкі – збору подпісаў і праверкі іх сапраўднасці, а таксама прадастаўлення прэтэндэнтамі неабходнага пакета дакументаў – 10 верасня 2015 г. кандыдатамі ў прэзідэнты былі зарэгістраваны:
Фотакадры агітацыйнай кампаніі, якая праводзілася з 11 верасня па 10 кастрычніка – у рэпартажы.
Доступ для назірання за выбарамі адкрыты для грамадзян Беларусі, а таксама запрошаных прадстаўнікоў іншых дзяржаў, пры наяўнасці агаворанай парадкам дзейнасці наглядальнікаў акрэдытацыі.
Беларусь накіравала запрашэнні назіраць за выбарамі прадстаўнікам міжнародных арганізацый, сярод якіх:
Упершыню сачыць за ходам беларускай выбарчай кампаніі прыехалі прадстаўнікі Сусветнай асацыяцыі арганізатараў выбараў.
Таксама запрашэнні атрымалі кіраўнікі Цэнтрвыбаркамаў іншых краін, замежныя палітыкі і грамадскія дзеячы.
Ход назірання за выбарамі, некаторыя меркаванні наглядальнікаў і фотакадры працэсу маніторынгу – у матэрыялах:
Прэзідэнцкая кампанія-2015 у Беларусі: НАЗІРАННЕ ЗА ВЫБАРАМІ
Для галасавання на выбарах Прэзідэнта ў 2015 годзе ў краіне і за мяжой утворана 6 129 участкаў.
За межамі Беларусі былі адкрыты 49 участкаў, дзе грамадзяне краіны, якія пражываюць за мяжой, маглі аддаць голас на карысць аднаго з кандыдатаў на пасаду кіраўніка дзяржавы.
У асноўны дзень галасавання 11 кастрычніка апытанне грамадзян на выхадзе з выбарчых участкаў праводзілі тры акрэдытаваныя арганізацыі:
Пасля закрыцця ўчасткаў для галасавання кіраўнікі гэтых сацыялагічных структур агучылі даныя экзітполаў у эфіры беларускіх тэлеканалаў. Паводле інфармацыі ўсіх арганізатараў экзітполаў, лідарам з вынікам больш як 80 працэнтаў галасоў выбаршчыкаў быў названы кандыдат Аляксандр Лукашэнка. Падрабязныя лічбы глядзіце тут.
Пасля завяршэння галасавання ўжо далёка за поўнач 12 кастрычніка Цэнтрвыбаркам Беларусі агучыў папярэднія вынікі выбараў кіраўніка дзяржавы. Па выніках падліку галасоў, перамогу атрымаў дзеючы Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка, які набраў звыш 83 працэнтаў "ЗА" выбаршчыкаў, якія прыйшлі на ўчасткі.
З перавыбраннем на пасаду кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнку павіншавалі лідары замежных краін: Сі Цзіньпін, Уладзімір Пуцін, Нурсултан Назарбаеў, Пётр Парашэнка, Нікалас Мадура, Ільхам Аліеў, Чыонг Тан Шанг і многія іншыя...
Да 16 кастрычніка Цэнтрвыбаркам скарэкціраваў даныя аб яўцы і выніках падліку галасоў, агучыўшы падагульняючыя даныя, згодна з якімі за Аляксандра Лукашэнку прагаласавалі 83,5 працэнта выбаршчыкаў, за Таццяну Караткевіч – 4,4 працэнта, за Сяргея Гайдукевіча – 3,3 працэнта, за Мікалая Улаховіча – 1,7 працэнта.