Выбары Прэзідэнта Беларусі ў 2025 годзе: дата, выбарчая кампанія, кандыдаты, назіранне|Belarus.by | Выбары ў Беларусі | Belarus.by | Улада, Беларусь | Belarus.by | Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Выбары | Выбары Прэзідэнта Беларусі ў 2025 годзе

Выбары Прэзідэнта Беларусі ў 2025 годзе


Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць у студзені 2025 года. Па Канстытуцыі, кіраўнік дзяржавы выбіраецца на пяць гадоў, і выбары павінны праходзіць у нядзелю не пазней як за два месяцы да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў дзеючага Прэзідэнта, перыяд работы якога адлічваецца з моманту інаўгурацыі.

Цяперашняя кампанія па выбарах Прэзідэнта – сёмая ў гісторыі незалежнай Беларусі. Папярэднія выбары праходзілі:

  • 23 чэрвеня 1994 года (другі тур – 10 ліпеня)
  • 9 верасня 2001 года
  • 19 сакавіка 2006 года
  • 19 снежня 2010 года
  • 11 кастрычніка 2015 года
  • 9 жніўня 2020 года

Дата выбараў Прэзідэнта Беларусі ў 2025 годзе

Выбары кіраўніка дзяржавы назначаны на 26 студзеня 2025 года. Гэтая дата зацверджана на праведзеным 23 кастрычніка пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.

Датэрміновае галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах-2025 будзе праводзіцца з 21 па 25 студзеня.

Старшыня ЦВК Ігар Карпенка адзначыў, што 26 студзеня 2025 года – самы аптымальны час для правядзення выбарчай кампаніі, і назваў некалькі аргументаў.

Пры неабходнасці другі тур галасавання пройдзе не пазней за 9 лютага 2025 года.

Выбарчая кампанія-2025: асноўныя этапы

Цэнтрвыбаркам Беларусі зацвердзіў каляндарны план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта. Сярод асноўных этапаў галоўнай палітычнай кампаніі года традыцыйна:

  • утварэнне камісій па выбарах Прэзідэнта, участкаў для галасавання;
  • вылучэнне і рэгістрацыя кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
  • інфармаванне выбаршчыкаў і перадвыбарная агітацыя;
  • галасаванне, устанаўленне рэзультатаў галасавання і падвядзенне вынікаў выбараў.

Усе ключавыя даты і тэрміны кожнага этапу выбарчай кампаніі-2025 вызначаны ў адпаведнасці з нормамі Канстытуцыі і дзеючага Выбарчага кодэкса.

Для правядзення прэзідэнцкіх выбараў-2025 у Беларусі прадугледжана ўтварэнне 153 тэрытарыяльных камісій і больш як 5 тыс. участковых камісій. Стварэнне выбарчых участкаў за мяжой беларускім заканадаўствам не прадугледжана.

Даведацца пра актуальныя навіны выбарчай кампаніі, азнаёміцца з афіцыйнымі лічбамі і данымі сацыялагічных даследаванняў, прачытаць меркаванні экспертаў вы можаце ў сюжэце "Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі".

Кандыдаты на пасаду Прэзідэнта Беларусі

На галоўную пасаду ў краіне можа быць выбраны грамадзянін Рэспублікі Беларусь па нараджэнні, не маладзейшы за 40 гадоў, які мае выбарчае права і пастаянна пражывае ў Рэспубліцы Беларусь не менш як дваццаць гадоў непасрэдна перад выбарамі, не мае і не меў раней грамадзянства замежнай дзяржавы або пасведчання на права жыхарства або іншага дакумента замежнай дзяржавы, што дае права на льготы і іншыя прывілеі. Кандыдатамі ў Прэзідэнты не могуць быць вылучаны грамадзяне, у адносінах да якіх ёсць абвінаваўчы прыгавор суда, які ўступіў у законную сілу.

Больш падрабязна аб вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Беларусі – тут.

Назіранне за выбарамі-2025 у Беларусі

Доступ для назірання за выбарамі адкрыты для грамадзян Беларусі, а таксама запрошаных прадстаўнікоў іншых дзяржаў і міжнародных арганізацый пры наяўнасці вызначанай парадкам дзейнасці наглядальнікаў акрэдытацыі.

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі