Выбарчыя камісіі Беларусi | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Выбары | Выбарчыя камісіі

Выбарчыя камісіі ў Рэспубліцы Беларусь

Пасяджэнне Цэнтральнай выбарчай камісіі
Пасяджэнне Цэнтральнай выбарчай камісіі

Правядзенне выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, дэпутатаў мясцовых Саветаў забяспечваюць выбарчыя камісіі.

Камісіі пры падрыхтоўцы і правядзенні выбараў у межах сваіх паўнамоцтваў незалежныя ад дзяржаўных органаў і не звязаны рашэннямі палітычных партый і іншых грамадскіх аб'яднанняў.

Рашэнні камісій, прынятыя ў межах іх паўнамоцтваў, абавязковыя для выканання ўсімі дзяржаўнымі органамі, палітычнымі партыямі, іншымі грамадскімі аб'яднаннямі, іншымі арганізацыямі, а таксама грамадзянамі.

Рашэнні вышэйстаячай камісіі, прынятыя ў межах яе паўнамоцтваў, абавязковыя для ніжэйстаячых камісій.

Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў

Цэнтральная выбарчая камісія з'яўляецца дзяржаўным органам, які арганізуе ў межах сваіх паўнамоцтваў падрыхтоўку і правядзенне выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, членаў Савета Рэспублікі, дэпутатаў мясцовых Саветаў, рэспубліканскіх рэферэндумаў.

Асноўныя паўнамоцтвы Цэнтральнай выбарчай камісіі:

  • арганізуе падрыхтоўку і правядзенне выбараў, рэспубліканскіх рэферэндумаў;
  • ажыццяўляе кантроль за выкананнем выбарчага заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб выбарах на ўсёй тэрыторыі краіны і дае растлумачэнні па яго прымяненні;
  • вызначае парадак выкарыстання сродкаў масавай інфармацыі ў перадвыбарнай кампаніі;
  • кантралюе мэтавае выкарыстанне грашовых сродкаў, выдзеленых з рэспубліканскага бюджэту, пазабюджэтных фондаў, выбарчых фондаў кандыдатаў;
  • падводзіць вынікі выбараў, рэферэндуму;
  • разглядае скаргі на рашэнні выбарчых камісій, камісій па рэферэндуму, камісій па правядзенні галасавання аб адклiканнi дэпутатаў і выносіць па іх рашэнні.

Кандыдат у Прэзідэнты мае права з дня яго рэгістрацыі накіраваць у Цэнтральную камісію члена камісіі з правам дарадчага голасу.

Камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, акруговыя, тэрытарыяльныя, участковыя выбарчыя камісіі

Выбарчыя камісіі на мясцовым узроўні ўтвараюцца сумесным рашэннем мясцовых выканаўчых і прадстаўнічых органаў у тэрмін ад 75 да 85 дзён да правядзення выбараў (участковыя камісіі – за 45 дзён).

Кандыдатуры ў склад камісіі вылучаюцца палітычнымі партыямі, іншымі грамадскімі аб'яднаннямі, працоўнымі калектывамі, а таксама грамадзянамі.

Як правіла, не менш як адну яе трэць павінны складаць прадстаўнікі палітычных партый і іншых грамадскіх аб'яднанняў. Дзяржаўныя служачыя не могуць складаць больш як адну трэць складу камісіі. У склад камісіі не могуць уваходзіць суддзі, пракуроры, кіраўнікі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

Палітычныя партыі, іншыя грамадскія аб'яднанні, працоўныя калектывы арганізацый або калектывы іх структурных падраздзяленняў з ліку сваіх членаў, а таксама грамадзяне шляхам падачы заявы могуць вылучаць у адпаведную тэрытарыяльную, акруговую, участковую камісію толькі па адным прадстаўніку.

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі