Савет Рэспублікі з'яўляецца палатай тэрытарыяльнага прадстаўніцтва і выбіраецца тэрмінам на чатыры гады.
Ад кожнай вобласці і горада Мінска тайным галасаваннем выбіраюцца на сходах дэпутатаў гарадскіх і раённых саветаў па восем членаў Савета Рэспублікі. Восем членаў Савета Рэспублікі назначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
Выбары членаў Савета Рэспублікі новага склікання назначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь не пазней як за тры месяцы да адзінага дня галасавання і праводзяцца, як правіла, у адзін дзень не пазней як праз 40 дзён пасля адзінага дня галасавання.
Членам Савета Рэспублікі можа быць грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які дасягнуў 30 гадоў і пражыў на тэрыторыі адпаведнай вобласці, горада Мінска не менш як пяць гадоў, не мае судзімасці. Акрамя таго, кандыдат у члены Савета Рэспублікі не павінен мець грамадзянства (падданства) іншай дзяржавы і (або) дакументы замежных дзяржаў, якія прадастаўляюць правы на льготы і прывілеі ў сувязі з палітычнымі, рэлігійнымі поглядамі або нацыянальнай прыналежнасцю.
Вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі пачынаецца праз 15 дзён і заканчваецца не пазней як праз 25 дзён пасля адзінага дня галасавання.
Вылучэнне кандыдата ў члены Савета Рэспублікі ад якой-небудзь вобласці праводзіцца на сумесным пасяджэнні кіраўніцтва мясцовага прадстаўнічага і выканаўчага органаў горада або раёна гэтай вобласці.
Кандыдаты ў члены Савета Рэспублікі рэгіструюцца Цэнтральнай выбарчай камісіяй.
Рэгістрацыя кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі пачынаецца праз 25 дзён і завяршаецца не пазней як праз 35 дзён пасля адзінага дня галасавання.
Выбранне членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі БеларусьЧлены Савета Рэспублікі ад абласцей выбіраюцца на сходах, якія ўключаюць усіх дэпутатаў мясцовых Саветаў базавага ўзроўню вобласці.
Члены Савета Рэспублікі ад горада Мінска выбіраюцца на пасяджэнні гарадскога Савета дэпутатаў (паколькі адміністрацыйныя раёны ўнутры сталіцы не маюць раённых прадстаўнічых органаў).Пасля праграмных выступленняў кандыдатаў і публічнага абмеркавання іх кандыдатур праводзіцца тайнае галасаванне.
Выбраным лічыцца кандыдат у члены Савета Рэспублiкi, якi атрымаў больш за палову галасоў дэпутатаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні.
Калі пры правядзенні выбараў устаноўленая колькасць членаў Савета Рэспублікі, якія падлягаюць выбранню ад вобласці, горада Мінска, не была выбрана, у тэрмін, вызначаны Цэнтральнай выбарчай камісіяй, праводзяцца паўторныя выбары.