Парламенцкія выбары | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Выбары | Выбары ў Палату прадстаўнікоў

Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Сесія Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Сесія Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Палата прадстаўнікоў у складзе 110 дэпутатаў выбіраецца на чатыры гады. У гісторыі суверэннай Беларусі парламенцкія выбары праводзіліся ў 1995, 2000, 2004, 2008, 2012, 2016, 2019 гадах.

Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў праводзяцца па аднамандатных выбарчых акругах. Кандыдат у дэпутаты можа балаціравацца толькі па адной выбарчай акрузе.

Тэрміны правядзення выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Выбары ў Палату прадстаўнікоў новага склікання назначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь не пазней як за тры месяцы да адзінага дня галасавання.

Выбары дэпутатаў праводзяцца ў адзіны дзень галасавання ў апошнюю нядзелю лютага пятага года паўнамоцтваў Парламента Рэспублікі Беларусь, мясцовых Саветаў дэпутатаў.

Патрабаванні да кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Дэпутатам Палаты прадстаўнікоў можа быць грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які дасягнуў 21 года, пастаянна пражывае ў Рэспубліцы Беларусь, не мае судзімасці.

Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Кандыдаты ў дэпутаты вылучаюцца палітычнымі партыямі (зарэгістраванымі Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь не пазней як за шэсць месяцаў да назначэння выбараў), а таксама грамадзянамі (на сходах па месцы работы або шляхам збору подпісаў).

Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты пачынаецца за 70 дзён і заканчваецца за 40 дзён да выбараў.

Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад палітычных партый ажыццяўляецца іх вышэйшымі органамі.

Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў можа адбывацца на сходах выбаршчыкаў па месцы работы, пры ўмове, што там працуе не менш як 300 чалавек і ў сходзе ўдзельнічае больш за палавіну працуючых.

Вылучэнне кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў ажыццяўляецца ініцыятыўнай групай кандыдата ў колькасці не менш як 10 чалавек. Неабходна сабраць не менш як 1000 подпісаў у падтрымку кандыдата ад выбаршчыкаў, якія пражываюць на тэрыторыі выбарчай акругі.

Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Рашэнне аб рэгістрацыі кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прымае акруговая выбарчая камісія па выніках праверкі дакладнасці інфармацыі, што змяшчаецца ў дакументах аб вылучэнні.

Падвядзенне вынікаў выбараў дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Выбраным па выбарчай акрузе лічыцца кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, які атрымаў найбольшую колькасць галасоў выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні, калі выбары былі прызнаны адбыўшыміся.

Пры правядзенні галасавання па адной кандыдатуры кандыдат лічыцца выбраным, калі ён атрымаў больш за палавіну галасоў выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні.

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі