Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь

Заходні абход у Брэсце – найбуйнейшая транспартная развязка Беларусі

2
Заходні абход у Брэсце – найбуйнейшая транспартная развязка Беларусі
Самая вялікая транспартная развязка Беларусі пабудавана ў Брэсце. Урачыстае адкрыццё з удзелам кіраўніка дзяржавы адбылося ў дні святкавання 1000-годдзя горада – 6 верасня 2019 г. Для прыгранічнага Брэста, які з'яўляецца адным з найбуйнейшых транзітных вузлоў Беларусі і Еўропы, важным звяном новага Шаўковага шляху, праект стаў вырашэннем многіх праблем. Новы пуцеправод звязаў берагі ракі Мухавец, пагранпераходы "Варшаўскі мост" і "Казловічы". І цяпер велізарныя патокі транспартных сродкаў рухаюцца, абмінаючы цэнтр Брэста. На будаўніцтва развязкі пайшло 2,5 года. Праекціроўшчыкамі былі знойдзены ўнікальныя рашэнні, некаторыя з іх запатэнтавалі. Дыяметр маналітнага кальца складае 140 метраў, пад ім праходзяць 5 чыгуначных пераездаў. Кальцо і эстакады трымаюць больш за 1000 бэлек, самыя вялікія з іх вышынёй 33 метры.