7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 чэрвеня 2021 года, паводле папярэдніх даных, склалі $7 763,1 млн. у эквіваленце, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.
За май 2021 года золатавалютныя рэзервы павялічыліся на $485,2 млн (на 6,7 працэнта) пасля росту ў красавіку на $337,9 млн (на 4,9 працэнта).
"Рост узроўню золатавалютных рэзерваў у маі ў асноўным абумоўлены купляй Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа", павелічэннем кошту манетарнага золата, а таксама паступленнем замежнай валюты ў бюджэт", - растлумачылі ў Нацбанку.
У маі 2021 года ўрадам выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля $132 млн.
Згодна з асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2021 год, аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2022 года павінен скласці не менш як $6 млрд.