6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 верасня, паводле папярэдніх даных, склалі $8 891 млн (у эквіваленце), паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка. Гэта новы гістарычны максімум.
За жнівень золатавалютныя рэзервы выраслі на $263,1 млн (на 3 працэнты) пасля росту ў ліпені на $337,2 млн (на 4,1 працэнта).
У жніўні ўрадам і Нацыянальным банкам Беларусі выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля $550 млн.
Павелічэнню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у жніўні садзейнічалі купля замежнай валюты Нацбанкам на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа", паступленне сродкаў ад продажу Міністэрствам фінансаў і Нацыянальным банкам аблігацый, намініраваных у замежнай валюце, павелічэнне кошту манетарнага золата і паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад спагнання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты.
Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2019 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2020 года павінен скласці не менш як $7,1 млрд.