Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Кст 2019

Золатавалютныя рэзервы Беларусі склалі $8,8 млрд

Золатавалютныя рэзервы Беларусі склалі $8,8 млрд
Фота з архіва

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 кастрычніка, паводле папярэдніх даных, склалі $8 млрд 830,9 млн (у эквіваленце), паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.

За верасень золатавалютныя рэзервы знізіліся на $60,1 млн (на 0,7 працэнта) пасля росту ў жніўні на $263,1 млн (на 3 працэнты).

"Зніжэнне ўзроўню міжнародных рэзервовых актываў па выніках верасня абумоўлена планавым пагашэннем урадам і Нацыянальным банкам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на агульную суму каля $355 млн", - адзначылі ў Нацбанку.

Падтрыманню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у верасні садзейнічалі паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад спагнання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, купля замежнай валюты Нацыянальным банкам на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы, паступленне сродкаў ад продажу Міністэрствам фінансаў аблігацый, намініраваных у замежнай валюце.

Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2019 год, аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2020 года павінен скласці не менш як $7,1 млрд.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі