Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Чэр 2018

Золатавалютныя рэзервы Беларусі склалі $6,94 млрд

7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 чэрвеня склалі $6,94 млрд, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 чэрвеня, паводле папярэдніх даных, склалі $6,939 млрд (у эквіваленце).

За май золатавалютныя рэзервы знізіліся на $98,5 млн (на 1,4 працэнта) пасля росту ў красавіку на $43,5 млн (на 0,6 працэнта).

Зніжэнне ўзроўню міжнародных рэзервовых актываў па выніках мая абумоўлена планавым пагашэннем урадам і Нацыянальным банкам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на агульную суму каля $331 млн.

Падтрыманню ўзроўню міжнародных рэзервовых актываў у маі садзейнічалі паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад спагнання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, паступленне сродкаў ад продажы на ўнутраным рынку Нацыянальным банкам і Міністэрствам фінансаў аблігацый, намініраваных у замежнай валюце, купля замежнай валюты Нацбанкам на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа".

Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2018 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2019 года з улікам пагашэння ўрадам і Нацыянальным банкам унутраных і знешніх абавязацельстваў у замежнай валюце павінен скласці не менш як $6 млрд.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі