Warning: session_start() [function.session-start]: open(/var/tmp/php53/session/sess_56a1e1f2cedd8dcb100ccf11d71a0c1a, O_RDWR) failed: No space left on device (28) in /var/www/index.php on line 15

Warning: session_start() [function.session-start]: Cannot send session cookie - headers already sent by (output started at /var/www/index.php:15) in /var/www/index.php on line 15

Warning: session_start() [function.session-start]: Cannot send session cache limiter - headers already sent (output started at /var/www/index.php:15) in /var/www/index.php on line 15
 Золатавалютныя рэзервы Беларусі перавысілі ,6 млрд | Бізнес-навіны Беларусі | Бизнес, Беларусь | Belarus.by | Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Ошибка при работе с базой данных. Пожалуйста, обратитесь к администратору.
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Жнв 2017

Золатавалютныя рэзервы Беларусі перавысілі $6,6 млрд

7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднага валютнага фонду на 1 жніўня, паводле папярэдніх даных, склалі $6,664 млрд у эквіваленце. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.

За ліпень 2017 года золатавалютныя рэзервы выраслі на $103,8 млн (на 1,6 працэнта) пасля росту ў чэрвені 2017 года на $1,322 млрд (на 25,2 працэнта). За студзень-ліпень 2017 года прырост рэзерваў склаў $1,737 млрд (35,3 працэнта).

Павелічэнню міжнародных рэзервовых актываў у ліпені садзейнічалі паступленне сродкаў ад продажу Нацыянальным банкам аблігацый, намініраваных у замежнай валюце, купля Нацбанкам замежнай валюты на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа", павелічэнне аб'ёму сродкаў у замежнай валюце на карэспандэнцкіх рахунках банкаў у Нацыянальным банку, а таксама павелічэнне кошту манетарнага золата.

Урадам і Нацбанкам у ліпені выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля $533 млн.

У 2016 годзе золатавалютныя рэзервы Беларусі ў вызначэнні ССРД МВФ павялічыліся на $751,4 млн (на 18 працэнтаў) да $4,927 млрд (у эквіваленце) на 1 студзеня 2017 года. Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2017 год прадугледжаны рост золатавалютных рэзерваў у вызначэнні ССРД МВФ не менш як на $500 млн.

Як паведамлялася, Нацыянальны банк плануе да 2020 года нарасціць золатавалютныя рэзервы да $8-8,5 млрд.

Інфаграфіка. Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі