Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Ліп 2017

Золатавалютныя рэзервы Беларусі перавысілі $6,5 млрд

7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднага валютнага фонду на 1 ліпеня, паводле папярэдніх даных, склалі $6 561 млн у эквіваленце. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.

За чэрвень 2017 года золатавалютныя рэзервы выраслі на $1,322 млрд (на 25,2 працэнта) пасля росту ў маі 2017 года на $0,13 млрд (на 2,5 працэнта). Па выніках першага паўгоддзя 2017 года прырост рэзерваў склаў $1,634 млрд (33,1 працэнта).

Асноўным фактарам значнага росту ўзроўню міжнародных рэзервовых актываў за мінулы месяц стала паступленне сродкаў ад продажу Міністэрствам фінансаў еўрааблігацый на суму каля $1,4 млрд, а таксама атрыманне Беларуссю чацвёртага траншу фінансавага крэдыту Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця ў аб'ёме $300 млн.

У той жа час урадам і Нацыянальным банкам у чэрвені выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля $343 млн. Стрымальны ўплыў на дынаміку золатавалютных рэзерваў таксама аказала зніжэнне цаны золата на міжнародным рынку каштоўных металаў.

У 2016 годзе золатавалютныя рэзервы Беларусі ў вызначэнні ССРД МВФ павялічыліся на $0,751 млрд (на 18 працэнтаў), - да $4,927 млрд (у эквіваленце) на 1 студзеня 2017 года. Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2017 год прадугледжаны рост золатавалютных рэзерваў у вызначэнні ССРД МВФ не менш як на $500 млн.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі