6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 лістапада 2024 года, паводле папярэдніх даных, склалі $8,9339 млрд у эквіваленце. Адпаведныя даныя апублікаваны на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.
За кастрычнік 2024 года золатавалютныя рэзервы выраслі на $75,6 (на 0,85 працэнта) пасля росту ў верасні 2024 года на $161,2 млн (на 1,85 працэнта).
Найбольшую долю ў структуры міжнародных рэзервовых актываў Беларусі займаюць актывы ў замежнай валюце і манетарнае золата. Паводле даных Нацбанка, аб'ём замежнай валюты ў рэзервах на 1 лістапада гэтага года склаў $2,8118 млрд, зменшыўшыся за кастрычнік на $79,8 млн (на 2,8 працэнта), аб'ём манетарнага золата - $4,7453 млрд, павялічыўшыся на $177,9 млн (на 3,9 працэнта).
Згодна з асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі, аб'ём міжнародных рэзервовых актываў Беларусі на канец 2024 года павінен скласці не менш як $6 млрд.