Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Сак 2018

Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў лютым выраслі на 9,5 працэнта да $7,1 млрд

7 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў лютым выраслі на 9,5 працэнта і складаюць, паводле даных на 1 сакавіка, амаль $7,1 млрд, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.

"Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 сакавіка 2018 года, паводле папярэдніх даных, склалі $7,093 млрд (у эквіваленце). За люты золатавалютныя рэзервы выраслі на $616,1 млн (на 9,5 працэнта) пасля зніжэння ў студзені 2018 года на $837,9 млн (на 11,5 працэнта)", - растлумачылі ў Нацбанку.

Павелічэнню міжнародных рэзервовых актываў у лютым садзейнічала паступленне сродкаў ад продажу Міністэрствам фінансаў еўрааблігацый, паступленне сродкаў ад продажу на ўнутраным рынку Нацыянальным банкам і Мінфінам аблігацый, намініраваных у замежнай валюце, паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад спагнання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, а таксама купля замежнай валюты на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа".

Урадам і Нацыянальным банкам у лютым выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля $470 млн.

Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2018 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2019 года з улікам пагашэння ўнутраных і знешніх абавязацельстваў у замежнай валюце павінен скласці не менш як $6 млрд.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі