Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Май 2021

Знешні гандаль, інвестыцыі, зарплаты і цэны - Галоўчанка аб выніках І квартала

Знешні гандаль, інвестыцыі, зарплаты і цэны - Галоўчанка аб выніках І квартала

18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падвёў вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў першым квартале ў час пасяджэння Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З шасці важнейшых параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця выканана чатыры. У першым квартале забяспечана дадатнае сальда знешняга гандлю - $828 млн, або 5,9 працэнта да ВУП. Гэта рэкордны паказчык за апошнія 10 гадоў", - расказаў Раман Галоўчанка.

Ён падкрэсліў, што сацыяльныя задачы дзяржавы выконваюцца. "Рэальныя наяўныя даходы насельніцтва павялічыліся на 2,9 працэнта. У бюджэтнай сферы выкананы асноўны крытэрый - 82,8 працэнта ад сярэдняй зарплаты па краіне. У прыярытэтным парадку падтрыманы нізкааплатныя катэгорыі бюджэтнікаў: са студзеня іх зарплата павышана ў сярэднім на 9 працэнтаў. Паступальна вырашаецца задача па павышэнні да 2025 года зарплат медыцынскіх і педагагічных работнікаў да 150 працэнтаў і 100 працэнтаў да ўзроўню сярэдняй зарплаты. Разам з тым захоўваецца негатыўны ўплыў міжрэгіянальных разрываў у заработнай плаце", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Захаваны стымулюючыя выплаты работнікам аховы здароўя і сацыяльнай абароны. Усяго на фінансаванне гэтых надбавак у бягучым годзе з мясцовых бюджэтаў накіравана больш за Br425 млн.

"Дзякуючы ўстойлівай рабоце рэальнага сектара не дапушчана росту беспрацоўя. У сакавіку яно склала 4 працэнты па метадалогіі Міжнароднай арганізацыі працы пры прагнозе 4,2-4,4 працэнта па выніках года", - дадаў Раман Галоўчанка.

З важнейшых параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця ў першым квартале не выканана два - доля інвестыцый у ВУП і індэкс спажывецкіх цэн на сацыяльна значныя тавары. Тэмп росту інвестыцый у асноўны капітал склаў 87,9 працэнта, доля ў ВУП - 15,6 працэнта пры прагнозе 21,3-21,4 працэнта. Паводле слоў прэм'ер-міністра, пытанні інвестыцый і будаўніцтва будуць абмяркоўвацца на асобным пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў.

"Яшчэ адно пытанне - крэдытаванне банкамі жыллёвага будаўніцтва. Ва ўрад паступаюць сігналы з месцаў аб праблемах, якія ўзнікаюць з выдачай камерцыйных крэдытаў для грамадзян. Я даручыў віцэ-прэм'еру, які курыруе будаўнічы комплекс, аператыўна правесці работу з банкамі і выпрацаваць рашэнні па ўрэгуляванні сітуацыі, што склалася. Праграма жыллёвага будаўніцтва на гэты год павінна быць безумоўна выканана", - падкрэсліў Раман Галоўчанка.

Урад прыняў пастанову ад 23 лютага 2021 года нумар 100, якая прадугледжвае строгія меры рэгулявання цэн на сацыяльна значныя тавары першай неабходнасці. З 1 сакавіка штомесячнае змяненне цэн на іх не павінна перавышаць 0,2 працэнта да цаны на гэтыя тавары, якая склалася на апошні дзень папярэдняга месяца. Раман Галоўчанка падкрэсліў, што гэта пастанова была своечасовай і дала магчымасць стрымаць неабгрунтаваны рост цэн на тавары штодзённага попыту. Разам з тым абмяркоўваецца мэтазгоднасць прадаўжэння дзеяння такога дакумента.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі