29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Знешні дзяржаўны доўг па стане на 1 чэрвеня 2018 года склаў $16,4 млрд, зменшыўшыся з пачатку года на $332 млн (з улікам курсавых розніц), або на 2 працэнты. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве фінансаў Беларусі.
У студзені-маі прыцягнуты знешнія дзяржаўныя пазыкі на суму $1 млрд 64,9 млн, у тым ліку $600 млн - еўрааблігацыі, $377 млн - урада і банкаў Расіі, $52,7 млн - МБРР, $33,1 млн - банкаў КНР, $2,1 млн - ЕБРР і СІБ.
Пагашэнне знешняга дзярждоўгу з пачатку года склала $1 млрд 309,9 млн, з якіх $800 млн - еўрааблігацыі, $213,4 млн - банкам КНР, $174,6 млн - ураду Расіі, $88,3 млн - ЕФСР, $32,5 млн - МБРР, $0,7 млн - ЗША, $0,4 млн - ЕБРР і СІБ.
Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 чэрвеня склаў Br42,5 млрд і павялічыўся ў параўнанні з пачаткам года на Br292,5 млн, або на 0,7 працэнта.
Унутраны дзяржаўны доўг па стане на 1 чэрвеня склаў Br9,3 млрд, павялічыўшыся з пачатку года на Br130,9 млн (з улікам курсавых розніц), або на 1,4 працэнта.
За студзень-май размешчана ўнутраных валютных дзяржаблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на суму $205 млн. Пагашана валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на суму $171,5 млн і Br23,1 млн.