21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускай дэлегацыяй па выніках візіту ў Нікарагуа падпісаны значны пакет двухбаковых пагадненняў і кантрактаў. Аб гэтым БЕЛТА паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.
Па выніках перагавораў міністрамі замежных спраў падпісана міжурадавае пагадненне аб узаемнай адмене віз і міжурадавае пагадненне аб стварэнні сумеснай Камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.
Зацверджана Дарожная карта супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі.
Генеральным дырэктарам ААТ "МТЗ" падпісаны рамачны кантракт на пастаўку прадукцыі беларускага завода ў Нікарагуа на двухгадовы перыяд.
Прадстаўнік ААТ "МАЗ" заключыў кантракт з мэрыяй сталічнага горада Манагуа на пастаўку беларускіх машын.
Дасягнута дамоўленасць аб пастаўках 236 адзінак тэхнікі ААТ "АМКАДОР" для будаўнічай галіны і камунальнай гаспадаркі Нікарагуа.
Вялікім тэатрам Беларусі, Нацыянальным тэатрам імя Рубэна Дарыа і нікарагуанскім культурным фондам "Інканта" падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве.