Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Ліп 2023

Збожжавыя і зернебабовыя культуры ў Беларусі ўбраны на 9,5 працэнта плошчаў

Збожжавыя і зернебабовыя культуры ў Беларусі ўбраны на 9,5 працэнта плошчаў
Фота з архiва

21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі збожжавыя і зернебабовыя культуры ўбраны амаль на 9,5 працэнта плошчаў, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 21 ліпеня, збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі, проса) убрана 187,4 тыс. га. Намалочана 651,5 тыс. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 34,8 ц/га.

Азімы ячмень убраны на 145,3 тыс. га (94,9 працэнта да ўборачнай плошчы), намалочана 505,8 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 34,8 ц/га. Азімага рапсу на зерне ўбрана 95,9 тыс. га (28,8 працэнта да ўборачнай плошчы), намалочана 210 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 21,9 ц/га.

Лён выцераблены на 9,99 тыс. га, што складае 22,9 працэнта ўборачнай плошчы. Нарыхтавана 358,3 тыс. т сена - 37,2 працэнта да плана, 8041,5 тыс. т сенажу - 58,7 працэнта (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку 263,7 тыс. т), 357,8 тыс. т зернесенажу і 198,2 тыс. т сіласу - 1,03 працэнта.

Усяго ў гэтым годзе плануецца атрымаць з траў 9,6 млн т кармавых адзінак. Да гэтага часу нарыхтавана 26,9 працэнта ад плана. Сіласу плануецца нарыхтаваць амаль 19,2 млн т, сенажу - 13,7 млн т (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку 1 млн т), сена - 962,1 тыс. т.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі