8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 8 снежня падпісаў указ нумар 436 "Аб страхаванні ўраджаю сельскагаспадарчых культур, жывёлы і птушкі ў 2018 годзе". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Дакументам зацверджаны пералік сельскагаспадарчых культур, жывёлы і птушкі і тарыфы па абавязковым страхаванні з дзяржаўнай падтрымкай у наступным годзе.
Акрамя таго, ва ўказе прапісаны працэнты пакрыцця ўрону і затрат на перасеў пры гібелі сельскагаспадарчых культур на 2018 год, а таксама працэнт пакрыцця ўрону пры гібелі (падзяжы), вымушаным забоі (знішчэнні) жывёлы і птушкі.
Гэты дакумент будзе садзейнічаць эфектыўнай рэалізацыі механізма абавязковага страхавання з дзяржпадтрымкай у 2018 годзе ўраджаю сельскагаспадарчых культур, жывёлы і птушкі, атрыманню вытворцамі страхавых выплат.