11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Замежныя інвестары ў студзені - чэрвені ўклалі ў рэальны сектар эканомікі Беларусі $4,5 млрд, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Асноўнымі інвестарамі арганізацый краіны былі суб'екты гаспадарання Расійскай Федэрацыі (57,1 працэнта ад усіх паступіўшых інвестыцый) і Кіпра (20,2 працэнта). Прамыя замежныя інвестыцыі склалі $3,6 млрд, або 79,7 працэнта ад усіх замежных інвестыцый.
Арганізацыі краіны за студзень - чэрвень накіравалі за мяжу інвестыцый на $3,1 млрд. Значныя аб'ёмы інвестыцый накіраваны суб'ектам гаспадарання Расійскай Федэрацыі (91,9 працэнта ад усіх накіраваных інвестыцый). На долю прамых інвестыцый прыпадала 81,3 працэнта ўсіх накіраваных інвестыцый за мяжу.