25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зацікаўленасць у пастаўках тэхнікі ААТ "Амкадор" - кіруючая кампанія холдынга" выказалі прадстаўнікі кампаніі з Замбіі Africa Union Civil Works у час наведвання беларускага прадпрыемства. Такая інфармацыя размешчана на сайце "Амкадора", паведамляе БЕЛТА.
У ходзе візіту госці азнаёміліся з тэхнікай і правялі перагаворы з кіраўніцтвам маркетынгавай службы прадпрыемства.
"Бакі дамовіліся аб падрыхтоўцы комплекснай прапановы па пастаўках дарожна-будаўнічай, сельскагаспадарчай, камунальнай і іншай тэхнікі холдынгам "Амкадор" сумесна з іншымі машынабудаўнічымі прадпрыемствамі Беларусі", - гаворыцца ў паведамленні.