18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пачаўся афіцыйны візіт у Азербайджан дэлегацыі Узброеных Сіл Беларусі на чале з міністрам абароны генерал-лейтэнантам Віктарам Хрэніным. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе абароннага ведамства.
"У адпаведнасці з праграмай візіту прадугледжваецца шэраг сустрэч і перагавораў кіраўніка беларускай ваеннай дэлегацыі з палітычным і ваенным кіраўніцтвам Азербайджана", - гаворыцца ў паведамленні.