Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Стд 2023

Холдынг "Белрэсурсы" ў 2022 годзе нарасціў экспарт на 25 працэнтаў, чысты прыбытак - амаль на 80 працэнтаў

Холдынг
Фота з архiва

11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Холдынг "Белрэсурсы" ў 2022 годзе нарасціў экспарт на 25 працэнтаў, чысты прыбытак - амаль на 80 працэнтаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт холдынга.

"Холдынг "Белрэсурсы" за 2022 год спрацаваў з дастойнымі вынікамі, забяспечыўшы выкананне ўсіх паказчыкаў са значным прыростам да 2021 года. Гэта стала вынікам праведзенай работы ў таварыствах холдынга па стварэнні новых і мадэрнізацыі дзеючых вытворчасцей, дыверсіфікацыі рынкаў збыту, рэсурса- і энергазберажэнні, аптымізацыі бізнес-працэсаў, што ў канчатковым выніку дало магчымасць і нарасціць экспарт, і павысіць эфектыўнасць работы", - расказалі ў холдынгу.

Так, тэмп росту экспарту да 2021 года перасягнуў 125 працэнтаў, прыбытку ад рэалізацыі - 128 працэнтаў, чысты прыбытак узрос амаль на 80 працэнтаў. Пры гэтым дасягнуты амаль двухразовы рост аб'ёмаў вытворчасці прадукцыі. Найбольш важкі ўклад у дасягнутыя па холдынгу вынікі ўнеслі ААТ "Белхім", ААТ "Белдругаспалімер", ААТ "Гомельхімгандаль", ААТ "Медпласт" і іншыя прадпрыемствы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі