6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ход імплементацыі краінавай стратэгіі ЕБРР для Беларусі абмеркавалі ў час сустрэчы першага намесніка міністра эканомікі Дзмітрыя Крутога з дырэктарам тэрытарыяльнага аддзела Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця па Беларусі, Малдове і краінах Каўказа Бруна Балванера ў Мінэканомікі. Такая інфармацыя размешчана на сайце міністэрства, паведамляе БЕЛТА.
Дзмітрый Крутой у час сустрэчы інфармаваў аб імплементацыі краінавай стратэгіі ЕБРР для Беларусі на 2016-2019 гады, аб сумеснай рабоце па рэалізацыі бягучых праектаў у Беларусі з удзелам ЕБРР.
Бруна Балванера падкрэсліў вельмі дынамічную работу па напаўненні праектамі новай стратэгіі, у тым ліку адзначыў праекты па перадпрыватызацыйнай падтрымцы ААТ "Белінвестбанк", пілотны праект на ўмовах дзяржаўна-прыватнага партнёрства па рэканструкцыі аўтамабільнай дарогі М10, а таксама шэраг інфраструктурных праектаў экалагічнай накіраванасці.
Прадстаўнікамі ЕБРР адзначаны самы высокі ўзровень узаемадзеяння паміж Беларуссю і ЕБРР за больш як 25-гадовы перыяд супрацоўніцтва.