Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Кст 2017

Халадзільнік на сонечных батарэях распрацоўвае "Атлант" сумесна з нямецкімі партнёрамі

30 кастрычніка, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. ЗАТ "Атлант" сумесна з нямецкімі партнёрамі працуе над стварэннем халадзільнай устаноўкі на сонечных батарэях. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў першы намеснік міністра прамысловасці Беларусі Генадзь Свідзерскі.

"Атлант" з нямецкімі партнёрамі рэалізуе праект па стварэнні мабільнай халадзільнай устаноўкі, якая сілкавалася б ад сонечнай батарэі. Такія ўстройствы незаменныя там, дзе няма электраэнергіі або існуюць перабоі з яе пастаўкамі. Ідэя заключаецца ў тым, каб, пераўтвараючы энергію сонца, ахаладзіць камеру і каб яна магла працаваць з вечара да раніцы, захоўваць прадукты. Выраблены першы макетны ўзор. Вядома, мы яшчэ ў пачатку шляху, але тэма сама па сабе цікавая і, думаю, будзе мець працяг", - расказаў Генадзь Свідзерскі. Паводле яго слоў, дэталі гэтага праекта абмяркоўваліся на Беларуска-еўрапейскім інвестыцыйным форуме, які адбыўся 27 кастрычніка ў Люксембургу.

Адной з тэм на перагаворах з французскімі калегамі стала пашырэнне паставак беларускай тэхнікі на Афрыканскі кантынент. "Тое, што наша тэхніка запатрабавана ў Афрыцы і адаптавана пад работу ў іх умовах, гэта зразумела. Найбольш складаным пытаннем пашырэння паставак з'яўляецца забеспячэнне фінансавання. Выпрацоўваецца схема, каб, выкарыстоўваючы наша экспартнае крэдытаванне і рэсурсы міжнародных фондаў, стварыць найбольш камфортныя формы для прасоўвання беларускай прадукцыі ў Афрыку", - растлумачыў Генадзь Свідзерскі.

Таксама, паводле слоў першага намесніка міністра, беларускі аўтапрам зацікаўлены быць спажыўцом кампазітных матэрыялаў, вытворчасць якіх плануецца наладзіць на тэрыторыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень". "Кампазітныя матэрыялы па ўсваёй трываласці замяняюць металічныя. Асноўная сфера іх прымянення - аўтамабілі, сельгасмашынабудаванне. Мы хацелі б, каб айчынны аўтапрам прымяняў гэтыя матэрыялы", - сказаў на заканчэнне ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі