Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Крс 2017

Вытворчасць беспілотнікаў і лазераў плануецца стварыць у парку "Вялікі камень"

17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вытворчасць беспілотнікаў і лазераў плануецца стварыць у Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень", паведаміў 17 красавіка журналістам кіраўнік ДУ "Адміністрацыя Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Індустрыяльны парк "Вялікі камень" Аляксандр Ярашэнка ў час візіту парламенцкай дэлегацыі КНР на чале са старшынёй Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Чжан Дэцзянам у індустрыяльны парк, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пакуль у нашым індустрыяльным парку толькі 8 рэзідэнтаў. Мы ставім задачу падвоіць або нават патроіць іх колькасць. У нас з кітайскімі партнёрамі нават ёсць формула "20-10-5". Плануецца, што да канца года колькасць рэзідэнтаў індустрыяльнага парка ўзрасце да 20, 10 з іх зойдуць на пляцоўку і будуць будавацца, і 5 ужо павінны пачаць вытворчую дзейнасць у нас ў парку", - сказаў Аляксандр Ярашэнка.

Ён адзначыў, што плануецца заключыць дагавор рэзідэнцтва з аўтрыйскай кампаніяй "Кранаспан", чарговы праект якой будзе рэалізаваны на тэрыторыі індустрыяльнага парка. "Таксама прапрацоўваецца пытанне з амерыканскай кампаніяй, якая спецыялізуецца на выпуску лазернага абсталявання. І тыя і другія плануюць прыцягнуць сюды інвестыцыі амаль $30 млн. Акрамя таго, гэтыя кампаніі маюць намер выкупіць у прыватную ўласнасць зямлю на тэрыторыі індустрыяльнага парка, у той час як астатнія пакуль бяруць зямлю ў арэнду", - дадаў кіраўнік адміністрацыі індустрыяльнага парка.

Аляксандр Ярашэнка расказаў і аб кітайскіх кампаніях, якія плануецца прыцягнуць у індустрыяльны парк. "Плануецца выпускаць тут беспілотныя лятальныя апараты. Ідуць актыўныя перагаворы з НАН Беларусі, таму што навуковыя распрацоўкі вельмі зацікавілі нашых кітайскіх партнёраў. А кампанія, якая займаецца вытворчасцю дызельных агрэгатаў, вядзе актыўную сумесную работу з Мінскім аўтамальным заводам. Сумесныя праекты выгадныя для развіцця нашых прадпрыемстваў", - падкрэсліў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі