Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Кст 2016

Выстаўку ўзбраення MILEX-2017 разгорнуць у "Мінск-Арэне" і на пляцоўцы аэрапорта Мінск-1

14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. VIII Міжнародная выстаўка ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX-2017 пройдзе з 20 па 22 мая ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі.

"Выстаўка пройдзе ў Мінску з 20 па 22 мая 2017 года. Яе экспазіцыя будзе разгорнута ў шматфункцыянальным культурна-спартыўным комплексе "Мінск-Арэна" і на пляцоўцы аэрапорта Мінск-1. Адно з галоўных патрабаванняў да экспанентаў - прадставіць прынцыпова новую прадукцыю, перспектыўныя, высокатэхналагічныя ўзоры ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі", - адзначылі ў ДВПК.

Як паведамлялася, распараджэннем прэм'ер-міністра Беларусі нумар 429р ад 10 кастрычніка створаны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні, які ўзначаліў старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Сяргей Гурулёў. Паводле задумы арганізатараў, асноўныя напрамкі экспазіцыі будуць адлюстроўваць сучасныя тэндэнцыі міжнародных рынкаў узбраення і магчымасці беларускай абароннай галіны, матываваць развіццё перспектыўных напрамкаў у Дзяржкамваенпраме і абаронным сектары эканомікі Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі