Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Сак 2024

Выстаўка-кірмаш "Адпачынак-2024" збярэ больш за 300 экспанентаў

Выстаўка-кірмаш
Фота з архiва

5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародная выстаўка-кірмаш турысцкіх паслуг "Адпачынак-2024" пройдзе ў Мінску 18-20 красавіка з удзелам больш як 300 экспанентаў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў "БелЭкспа".

У гэтым годзе мерапрыемства пройдзе ўжо 26-ы раз. Выстаўка разгорнецца на пляцоўцы "Мінск-Арэны" ў будынку канькабежнага стадыёна. Беларусь будзе прадстаўлена ўсімі абласцямі, рэгіёнамі, калектыўны стэнд прэзентуе Мінск. Сярод замежных удзельнікаў - прадстаўнікі Кубы, Узбекістана, Туркменістана. Расійская Федэрацыя будзе прадстаўлена 16 рэгіёнамі і абласцямі, сярод якіх Ніжагародская, Чэлябінская, Калінінградская, Уладзімірская, Смаленская вобласці, рэспублікі Башкортастан, Дагестан, Карэлія, горад Санкт-Пецярбург. Усяго, як чакаецца, выстаўка збярэ на сваёй пляцоўцы больш за 300 экспанентаў. Кожны ўдзельнік рыхтуе для наведвальнікаў сюрпрызы і забаўляльны кантэнт на сваіх стэндах.

Запланавана вялікая колькасць круглых сталоў на актуальныя тэмы, сесій. Адным з ключавых мерапрыемстваў дзелавой праграмы стане расійска-беларускі турыстычны кангрэс.

Міжнародная выстаўка-кірмаш турысцкіх паслуг "Адпачынак" - самая буйная турыстычная выстаўка Беларусі ў катэгорыі "Турызм і адпачынак". Гэта міжнародная дзелавая пляцоўка для краін, рэгіёнаў і турыстычных кампаній з усяго свету, якія прадстаўляюць свае прадукты і паслугі на беларускім рынку. Удзельнікі і наведвальнікі выстаўкі маюць магчымасць сустрэцца з прадстаўнікамі сусветных турыстычных асацыяцый, рэгулятарамі галіны, знайсці новых кліентаў і партнёраў, а таксама даведацца пра трэнды індустрыі на ўнікальных мерапрыемствах дзелавой праграмы.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Нацыянальны выставачны цэнтр "БелЭкспа", Міністэрства спорту і турызму і Нацыянальнае агенцтва па турызме.

Уваход свабодны па папярэдняй рэгістрацыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі