Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Кст 2017

ВУП Беларусі за бягучае пяцігоддзе да 2020 года можа ўзрасці на 12,1-15 працэнтаў

23 кастрыяніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Валавы ўнутраны прадукт Беларусі за бягучае пяцігоддзе да 2020 года можа ўзрасці на 12,1-15 працэнтаў. Такія даныя ў эфіры праграмы "Контуры" на тэлеканале АНТ прывёў міністр эканомікі Беларусі Уладзімір Зіноўскі.

"Мы сталі на трэнд аднаўленчага росту. Гэта не той рост, які можа нас задаволіць, але мы збалансавана ідзём наперад. На 2018 год, стварыўшы нядрэнны фундамент у 2017 годзе, ставім больш амбіцыйныя задачы. У 2018 годзе валавы ўнутраны прадукт прагназуецца на ўзроўні 103,4 працэнта, крыху вышэй за сусветныя тэндэнцыі, - сказаў Уладзімір Зіноўскі. - Мы можам так гаварыць, паколькі стварылі пэўную базу. Мы павінны, як і прагназавалі, да 2020 года на працягу пяцігоддзя вырасці на 12,1-15 працэнтаў".

Паводле слоў міністра, шэраг паказчыкў дэманструе аднаўленне эканомікі краіны. Гэта і збалансаваны рост заработнай платы пры росце прадукцыйнасці працы, якая апярэджвае рост заработнай платы, зніжэнне стаўкі рэфінансавання. Дынаміка ёсць ва ўсіх сектарах эканомікі, акрамя будаўніцтва. "Вельмі пазітыўна працавала прамысловасць - 106,1 працэнта. Калі браць машынабудаванне, то там наогул тэмп росту 113 працэнтаў. Сельская гаспадарка пакуль набірае тэмпы - 101,7 працэнта, але мы чакаем ад яе хаця б 102,2 працэнта да канца года. Трэба разумець, што яшчэ ідуць палявыя работы", - дадаў кіраўнік ведамства.

Уладзімір Зіноўскі спыніўся і на некаторых праблемных пытаннях, напрыклад, у будаўніцтве. Менавіта будаўніцтва жылля, прадпрыемстваў і іншых аб'ектаў сёння 93,7 працэнта пры задачы 98 працэнтаў. "Вельмі шмат недабірае будаўнічая галіна. Калі б яна справілася са сваёй задачай і быў тэмп менш за 100 працэнтаў, але хаця б 98 працэнтаў, у нас мінімум на 0,2-0,3 працэнта ВУП ужо быў бы сёння больш. Мы абмяркоўваем пытанне 101,7 працэнта - нібыта нядрэнна, а 102 працэнты было б лепш. Нам было б лягчэй наступныя гады, стварыўшы пэўную базу, працаваць", - адзначыў міністр.

Кіраўнік Мінэканомікі таксама закрануў пытанне росту сярэдняй заработной платы да Br1 тыс. "Мы павінны разумець, што сярэдняя заработная плата не менш як Br1 тыс. ставіцца ў краіне, не ва ўсіх рэгіёнах. Ёсць такія галіны эканомікі, напрыклад, сельская гаспадарка або сацыяльная сфера, якія хутка не могуць дасягнуць такой заработнай платы. Хоць пры ўсіх аднолькавых умовах, напрыклад, бізнес павінен дэманстраваць не Br1 тыс, а Br1,3-1,5 тыс. І так адбываецца на самай справе. Таму заработная плата сёння падцягваецца ў тым вектары, які задаў кіраўнік дзяржавы, але трэба разумець, што гэта павінна быць заробленая плата, а не палучка", - звярнуў увагу ён.

Уладзімір Зіноўскі дапусціў, што ў некаторых выпадках на невялікі перыяд часу заработная плата можа перасягаць прадукцыйнасць працы. "Але мы разумеем, што не павінны заробленыя грошы праядаць, а ўкладаючы ў вытворчасць, атрымліваць вялікі прыбытак, каб расла заработная плата", - рэзюмаваў міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі