16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ВУП Беларусі ў студзені-верасні 2018 года вырас на 3,7 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Згодна з першай ацэнкай, аб'ём ВУП у бягучых цэнах склаў Br88,8 млрд, або ў супастаўных цэнах 103,7 працэнта да ўзроўню студзеня-верасня 2017 года.
Індэкс-дэфлятар ВУП у студзені-верасні бягучага года адносна аналагічнага перыяду 2017 года склаў 112,4 працэнта.