16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ВУП Беларусі ў студзені-лютым вырас на 5,6 працэнта, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны сайт Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Аб'ём ВУП у бягучых цэнах склаў Br17,2 млрд, або ў супастаўных цэнах 105,6 працэнта да ўзроўню студзеня-лютага 2017 года.
Індэкс-дэфлятар ВУП у студзені-лютым 2018 года адносна аналагічнага перыяду папярэдняга года склаў 110,2 працэнта.